haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

24.01.2020 07:16

439 просмотров

0 комментариев

Першая ахвяра новага віруса ў Беларусі? У бальніцы ляжыць 21-гадовая дзяўчына, якая вярнулася з Кітая

Як распавяла «Нашай Ніве» мама дзяўчыны, 20 студзеня Ганна вярнулася ў Беларусь. 22 студзеня ёй стала блага.

21-гадовая Ганна Ільніцкая вярнулася з Кітая 20 студзеня. Ужо праз пару дзён яна трапіла ў Мінскую інфекцыйную бальніцу. Як кажуць яе знаёмыя, сімптомы падобныя да таго самага каронавіруса.

Фота са старонкі Ганны Ільніцкай Укантакце.

Шум падняў яе хлопец Арман Каракешышан. Ён адзін з тых, хто таксама трапіў у навіны, толькі ў расійскія. Дактары падазравалі, што ў Армана каронавірус, але ўсё абышлося — проста рэспіраторная вірусная інфекцыя.

Ганна Ільніцкая — ураджэнка Мінска, але вучылася ў Расіі, у Пецярбургу. Цяпер яна ў акадэмічным адпачынку. Нядаўна Ганна наведвала Кітай, правяла там тры месяцы разам са сваім бойфрэндам, распавёў яе брат.

Як распавяла «Нашай Ніве» мама дзяўчыны, 20 студзеня Ганна вярнулася ў Беларусь. 22 студзеня ёй стала блага, паднялася тэмпература, выклікалі хуткую.

Пакуль дакладны дыягназ дзяўчыне не паставілі, але сваякі абураныя дзеяннямі беларускіх медыкаў.

«Яе хацелі пакласці ў агульную палату. Да раніцы не ўзялі аналізы, акрамя крыві. А ўжо сёння просяць паведаміць у СМІ, што гэта грып B, — расказаў „Нашай Ніве“ брат Ганны. — Уражвае падыход беларусаў. У Расіі яе хлопца забіралі з аэрапорта ў касцюмах хімабароны. А ў Мінску Ганну з такімі ж сімптомамі хочуць пакласці ў палату да іншых пацыентаў».

Мама дзяўчыны распавяла, што яе дачку ўсё ж перавялі ў асобную палату. Больш падрабязнай інфармацыі пра стан дачкі жанчына пакуль не мае.

Шэраг СМІ ўжо звярнуўся ў Мінздароўя, але там пакуль сітуацыю не каментуюць.

Ці заразілася дзяўчына новым вірусам, ці гэта звычайны грып, стане вядома па выніках аналізаў. Смяротнасць ад новага каронавіруса даволі высокая, лятальны вынік характэрны пераважна для хворых, старэйшых за 65 гадоў.

Мінздароўя: У дзяўчыны, што вярнулася з Кітая і была шпіталізавана ў інфекцыйную бальніцу, грып B

Беларускія пагранічнікі: Надзяваем маскі пры праверцы рэйсаў з Кітая

Кітайскія вайскоўцы блакавалі горад Ухань у сувязі з новым вірусам
https://nn.by

Последние новости