haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

27.01.2020 14:24

362 просмотра

0 комментариев

«Дырэктар у адпачынку, больш нічога ня ведаю». Куды прапалі кіраўнікі цукровых прадпрыемстваў Беларусі?

На месцах інфармацыю аб магчымых затрыманьнях кіраўніцтва не камэнтуюць. Інфармацыя пра затрыманьне дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча зьявілася ў суботу 24 студзеня.

Як мяркуецца, ён быў адным з дваіх пасажыраў рэйса «Белавіа» зь Менску ў Мюнхэн, якіх зьнялі з самалёта ў Горадні.

Мяркуецца, разам з Крыштаповічам у самалёце быў таксама ягоны калега, дырэктар Слуцкага цукровага заводу Мікалай Пруднік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Самалёт, які ляцеў зь Менску ў Мюнхэн, разьвярнуўся над Уроцлавам і сеў у Горадні. Што здарылася?

«Мікалай Паўлавіч зь пятніцы ў адпачынку, — паведамілі Свабодзе ў прыёмнай прадпрыемства. — Званіце праз два тыдні. Ён напісаў заяву на водпуск працягласьцю два тыдні, гэта ўсё, што я магу вам сказаць».

Няма на працоўным месцы ў панядзелак і дырэктара цукровай фабрыкі ў Жабінцы Віктара Міронава. Пра яго затрыманьне паведамляюць мясцовыя СМІ.

«Дырэктара на месцы цяпер няма, — сказалі Свабодзе ў прыёмнай Міронава. — І я ня ведаю, калі ён будзе».

Кіраўніка цукровага заводу ў Скідалі Дзьмітрыя Ягорава таксама ў панядзелак на працоўным месцы не аказалася.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусь змагаецца з цукровым дэмпінгам расейскіх вытворцаў

У канцы лета мінулага году сытуацыю ў цукровай галіне раскрытыкаваў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.

«Вы мне не пакутуйце, — сказаў Лукашэнка падчас візыту ў Смалявіцкі раён у адрас кіраўніцтва Мінсельгасхарчу і Менскай вобласьці. — Ваша справа — прадаць тое, што вырасьцілі сяляне. Расея не адзіная ў сьвеце. Ужо цяпер трэба варушыцца. Ня толькі і ня столькі ў полі, а шукаць рынкі рэалізацыі. Яны прыбяруць, нарыхтуюць, а нам трэба дапамагчы ім прадаць... Думайце, дзе вы будзеце прадаваць цукар. Зьніжаць вытворчасьць ні ў якім разе нельга. Пажадана захаваць узровень даходнасьці хаця б мінулага году».

Праваахоўныя органы інфармацыю пра затрыманьні кіраўнікоў цукровых заводаў пакуль не камэнтуюць.

https://www.svaboda.org/a/30399057.html

Алесь Пілецкі


Последние новости