haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.02.2020 19:34

561 просмотр

0 комментариев

Смяротнасць ад новага каронавіруса нашмат меншая, чым меркавалася раней

Улады КНР лічаць смяротнасць ад новага каронавіруса даволі нізкай. У Кітаі яна складае каля 2,1 % заявіла прэс-сакратар МЗС краіны Хуа Чунінг.

«Мы ўвялі рашучыя і эфектыўныя захады, каб цалкам спыніць распаўсюд эпідэміі, і праца па прафілактыцы і кантролі паступова дае вынікі. Хаця колькасць людзей, інфікаваных новым вірусам, адносна вялікая, узровень смяротнасці ў Кітаі вельмі нізкі, толькі 2,1 %, што значна ніжэй, чым пры інфекцыйных захворваннях, такіх як эбола, ВРВІ і рэспіратарны сіндром (MERS). Мы цалкам перакананыя, што здольныя перамагчы», — заявіла прэсавы сакратар МЗС Кітаю Хуа Чунінг.

Раней выданне «Science Alert» таксама паведамляла, што ўзровень смяротнасці ад 2019-nCov значна ніжэйшы, чым меркавалася, і складае менш нават за адзін адсотак.

Ад каронавірусу ў Кітаі памерлі 425 асобаў, але вылечылі 632 пацыентаў

Паводле звестак афіцыйнага сайта Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя Кітаю, медыкі зафіксавалі 20 438 пацверджаных выпадкаў інфікавання каронавірусам. Ад інфекцыі памерлі 425 асобаў.

Последние новости