haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

08.02.2020 19:26

446 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкія ратавальнікі выкарыстоўваюць нестандартную падачу інфармацыі для запамінання элементарных правілаў бяспекі

Карысныая пазнавальная размова на тэму бяспекі адбылася з работнікамі аўтазаправачнай станцыі «Лукойл» горада Гарадка ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Бяспека ў кожны дом!».

На пачатку сустрэчы выступіў намеснік начальніка Гарадоцкага раённага аддзела па НС Сураўнёў Юры Пятровіч, які давёў да ведама прысутных статыстычную інфармацыю па пажарах. Юры Пятровіч, растлумачыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх. Заклікаў кожнага, задумацца пра патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльных печаў, нагадаў, што печ можна тапіць не больш за дзве гадзіны, зачыняць комін варта за дзве гадзіны да сну.

Не абмінулі ўвагай і правілы выкарыстання электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём, а таксама правілы паводзінаў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Для павышэння ўзроўню бяспекі сваіх домаўладанняў і домаўладанняў сваіх блізкіх Юры Пятровіч рэкамендаваў ўсталяваць у жылых пакоях пажарны апавяшчальнік, які просты ў выкарыстанні і эфектыўны для выяўлення пажару на ранняй стадыі.

Затым слова было перададзена інспектару прапаганды раённага аддзела па НС Яўсееву Алегу, які правёў гульню «Назаві цану», і паказаў, як аказаць першую даўрачэбную дапамогу пры прыпынку дыхання. У завяршэнні ратавальнікі паказалі відэафільмы «Дынаміка развіцця пажару ад цыгарэты» і «Дзіцячае свавольства» і ўручылі ўлёткі па бяспецы жыццядзейнасці

Пераклад на родную мову рэдакцыі сайта

Последние новости