Гэта глабальная праблема, якая ахапіла ўвесь свет, сваеасабліва ўспрымаецца на Беларусі. Такое ўспрыняцце праблемы звязана з пазіцыяй Аляксандра Лукашэнкі, які лічыць, што у нас эпідэміі COVID-19 няма. І таму на наша пытанне мы ў большасці чытачоў — 59,04% атрымалі адказ «НЕ». Гэта сведчыць пра тое, што як жылі да абвяшчэння пандэміі COVID-19, так і жывём.
Толькі 25,3% чытачоў заявіла пра тое, што змянілі лад жыцця і звычкі. А гэта значыць надалі значэння, той небяспецы, якая прыйшла ў чалавечае жыццё ва ўсіх кутках планеты.
Яшчэ 12,05% задаецца пытаннем: «А яго трэба меняць?». І сумняецца ў неабходнасці меняць, «Ня ведае» — 3,61%.
Усяго ў апытанні прыняла ўдзел 83 чалавека з 1200 праглядзеўшых гэтае пытанне. І колькі чалавек выбрала які варыянт адказу магчыма лёгка вылічыць.
Варта адзначыць, што пазіцыя Мінздрава Беларусі ў многім «карэкціруецца» ведамі А.Лукашэнкі, якія робяць Беларусь «белай варонай» у навакольным свеце.
Л. Антонаў