haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

07.04.2020 08:53

409 просмотров

0 комментариев

«Гарадок: масак у аптэках няма, але паведамляць пра гэта нельга» — піша Беларускае Радыё Рацыя

Гарадок — гэта раённы цэнтр усяго ў 30-ці кіламетрах ад Віцебска, дзе зафіксаваны першыя ў Беларусі смяротныя выпадкі хворых на каронавірус. Мясцовыя жыхары занепакоеныя: многія з іх ездзяць у Віцебск на працу, а сродкаў індывідуальнай абароны ў райцэнтры няма з 2-га красавіка.

Рэдактар незалежнага сайта haradok.info Леанід Гаравы апісаў сваю гісторыю пошуку медычных масак. Ні ў дзяржаўных, ні ў прыватных аптэках іх даўно няма, але «прыватнікі» хаця б размясцілі пра гэта аб’яву для наведнікаў.
У дзяржаўнай аптэцы катэгарычна адмовіліся прызнаць відавочны факт, кажа Леанід Гаравы:
— Я накіраваўся да загадчыцы, каб даведацца, ці можна на дзвярах размясціць аб’яву, што масак няма. Яна патэлефанавала свайму кіраўніку, і той сказаў, што такую аб’яву размяшчаць нельга. Элементарнае права спажыўцоў атрымліваць інфармацыю груба парушаецца!
Сваю прапанову наконт аб’явы «Масак няма. Сёння ня будзе» спажывец зарэгістраваў у адпаведным журнале прапаноў.
Дзяржаўная аптэка месціцца на другім паверсе, сталым людзям нялёгка туды падымацца, а само памяшканне невялікае, і ў ім збіраецца шмат людзей, якія ў выніку не могуць набыць неабходнае, падкрэслівае гарадоцкі актывіст.
Пра праблему адсутнасці масак і беларускага парацэтамолу ён вырашыў распавесці ў суполцы «Врачи Беларуси. Каронавирус не пройдет!» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». На ягоную думку, у гэтай суполцы размяшчаюцца матэрыялы, якія прыхарошваюць сітуацыю з распаўсюдам каронавіруса, і Леанід Гаравы меркаваў, што крытычны допіс палепшыць сітуацыю з забеспячэннем сродкамі індывідуальнай абароны ў Гарадку.
Але мадэратары не толькі не апублікавалі заўвагі актывіста, але й занеслі яго самога у «чорны спіс».

Чытай больш са спасылкамі тут: https://www.racyja.com/hramadstva/garadok-masak-u-aptekakh-nyama-ale-paved/?fbclid=IwAR00Xm6F_YpvV5UuVbACd8QVSzZKrt8lxoXLsZc4_98wU5J9evWNUD5WO3c

Последние новости