haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

10.04.2020 15:01

1136 просмотров

0 комментариев

Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа павезлі ВРВІ, разам з COVID — 19 да бацькоў у райцэнтры і вёскі Віцебшчыны?

Каранавірус COVID — 19 і афіцыйна у Гарадку. Пра гэта 9 красавіка афіцыйна паведаміў Гарадоцкі штаб па прадухіленні завозу і распаўсюджванню выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам. Таксама паведамлена, што ГДАТК перайшоў на дыстанцыйную форму навучання.

Гэтая афіцыйная інфармацыя выклікае больш пытанняў чым адказаў. Дадзеная інфармацыя з’явілася праз некалькі гадзінаў, калі мы раніцай у групах ВК і АК змясцілі нататку пра тое, якую скарэктавалі у абед: «Эпідэміі няма! Сёння па нашай інфармацыі з Гарадоцкага каледжа хуткая дапомога забрала навучэнца з падазрэннем на COVID — 19. Заняткі ў каледжы працягваюцца.
Ад рэдакцыі З каледжа паступае СУПЯРЭЧЛІВАЯ інфармацыя. Фота — ад 8 красавіка. Як з навучаннем — пытанне. Частка яшчэ вучылася — да 13.00, а частка па дамах. Тэлефон дырэктара ЗАНЯТЫ».

Перад гэтым днём раней, 8 красавіка, Гарадоцкі штаб сцвярджаў, што з COVID — 19 нікога ў Гарадоцкім раёне няма.

http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/

Але ў той жа дзень пасяджэння абласны штаб даваў АФІЦЫЙНУЮ інфармацыю, што ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах 15(!!!) хворых на COVID — 19.

https://news.vitebsk.cc/2020/04/08/o-nalichii-bolnyh-covid-19-obyavili-uzhe-devyat-rajonov-vitebskoj-oblasti/

Такія «штабы» заблыталіся паміж дзвюх бярозаў. Або, як у народзе кажуць: левая рука не ведае, што робіць правая.

А ДЗЕ ПРАЎДА?

А праўды ў гэтай інфармацыі НЯМА.

Бо рэзка, яшчэ 8 красавіка пагоршылася сітуацыя ў Гарадоцкім аграрнатэхнічным каледжы і ў яго інтэрнаце. Пра рэальнае становішча з эпідэміялагічнай абстаноўкай ў каледжы цяжка ведаць праўду. Але фактам застаецца тое, што замест таго каб уводзіць КАРАНЦІН, як мінімум, у самым небяспечным інтэрнаце кіраўнік каледжа або той хто вышэй яму даў каманду перавялі каледж на «дыстанцыйнае навучанне»: адправілі навучэнцаўпа дамах.

Кожны беларус ведае, што найперш супраць увядзення карантыну Лукашэнка і міністр аховы здароўя Каранік, а таксама астатнія чыноўнікі блізкага кола. На іх раўняліся ў Гарадку? Або на што-та іншае?

Розныя чуткі ходзяць па Гарадку адносна таго, які час былі носьбітамі каранавіруса навучэнцы каледжа і адкуль яны. Кажуць, што прыехаў з Турэччыны у 20-х сакавіка і не быў абследаваны. Кажуць прыехаў тыдзень назад з Беншанковіцкага раёну і пасля смерці супрацоўніцы санстанцыі таксама не даследаваўся пакуль не захварэў.

Але больш істотна, што першае кола кантактаў і другое кола кантактаў ў сваіх памерах штабам і не аб’яўлена. Колькі і якіх носьбітаў кантактаў паехала ў райцэнтры і вёскі Беларусі цяпер адследжваць будзе складана.

Але мы ведаем з сусветнай практыкі, што за гэтымі неадследжваемымі коламі кантактаў распаўюджваецца вірус COVID — 19, які смяротна небяспечны для людзей за 65 гадоў — для дзядоў і бабуль нашых навучэнцаў.

Як аддзякуюць бацькі, калі з «дыстанцыйным навучаннем» у дом прыдзе гора? Колькі дадатковых намаганняў трэба будзе прыкласці нашым медыкам па ўсёй Віцебшчыны з-за некампетэнтных дзеянняў штабоў? Адзін факт. Гарадоцкі штаб не прапануе насіць ахоўныя маскі і пальчаткі ў паведамленні ад 9 красавіка. Чаму? Бо іх зноў з чацвярга да панядзелка(?) ў аптэках Гарадка няма.

Як будзе адчуваць сябе той, хто даў каманду на такое дыстанцыйнае навучанне?

Наконт дзеючага міністра Караніка ведаю. Бо яму за масавую смяротнасць не будзе сорамна. Мусіць ён спадзяецца, што будзе вядома пераважна толькі тыя смерці пра якія напішуць журналісты?

Ну калі мы будзем маўчаць пра смерці сваіх бацькоў і дзядоў, так і будзе. Толькі кім мы тады застанемся?

Беларусам крытычна неабходны ў змаганні з COVID — 19 правільныя дзеянні прафесіяналаў, а не каранікаў. Беларусам неабходна ўвядзенне кропкавага карантыну: Менску, Віцебску, Гарадоцкім, Бешанковіцкім, Шумілінскім і г.д. раёнах. Беларусам патрэбна ПРАЎДА, а не дазаваная інфармацыя «штабоў», у якія аж рэдактараў дзяржаўных выданняў не уключылі..

Хто нам адмаўляе ў каранціне?

Леанід Гаравы

Последние новости