haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

15.04.2020 18:58

613 просмотров

0 комментариев

Чарговы нумар газеты «Гасцінец» прысвечаны найперш пандэміі COVID — 19: у раёне, Віцебшчыне, Беларусі

Пабачыў свет чарговы нумар № 6(285) інфармацыйнай культурна-асветніцкай газеты «Гасцінец» Гарадоцкага раёну. Газета «Гасцінец» з’яўляецца дадаткам да сайту haradok.info, а таксама ўтрымлівае аналітычныя матэрыялы незалежных выданняў Беларусі.

На першых двух старонках газеты размешчаны матэрыялы прысвечаныя сітуацыі ‘ з COVID —19 у Гарадоцкім раёне:

Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа павезлі ВРВІ, разам з COVID — 19 да бацькоў у райцэнтры і вёскі Віцебшчыны?

Каранавірус прыйшоў і ў Гарадок?

В районе нет короновируса?

Не павага да спажыўцоў...

Таксама паведамляецца аб крымінальных падзеях на Гарадоччыне: Крадзяжы ў аграгарадках; Абліла кіпнем.

На трэццяй і чацвертых старонках размешчаны ў традыцыйнай рубрыцы «Азбука паліталогіі» артыкул палітолага Сяргея Нікалюка «Адкрыццё выдатнага эканаміста»; інтэрв’ю з лекарам анэстэзёлагам-рэаніматолагам , беларусам Паўлам Васюковічам, які працуе ў Нямеччыне «ИСХОДИТЕ ИЗ ТОГО, ЧТО ЛЮБАЯ ПРОСТУДА... — КОРОНАВИРУС». А напрыканцы нумара вядучы аналітык «БЕЛАПАН» Аляксандр Класкоўскі разважае на тэму: «КОРОНАВИРУС НАСТУПАЕТ. ЛУКАШЕНКО ЗАПАЗДЫВАЕТ?»

Нагадаем, што поўная бібліятэка нумароў выдання «Гасцінец» размяшчаецца ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы «КАМУНІКАТ» тут: http://kamunikat.org/hasciniec.html

Чытайце сваё выданне ў інтэрнэце! Друкаваны наклад выдання абмежаваны.

Л. Антонаў

Последние новости