haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

23.04.2020 14:24

443 просмотра

0 комментариев

У Лукашэнкі цынічны план знішчэння пенсіянераў?

Белсат Zoom — новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі — эпідэмія каронавірусу. Каментары з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Афіцыйная статыстыка хаваецца ад беларусаў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя раіць Беларусі спыніць рэлігійныя, культурныя, спартовыя масавыя імпрэзы, а адукацыю перавесці на дыстанцыйную аснову. Аднак Аляксандру Лукашэнку ўсё ні па чым. Сёння ў Бабруйску ён высмейваў і каранцін, і каронавірус, і страх.

«Белсат Zoom» спрабуе збіраць інфармацыю там, дзе яе хаваюць і куды нас запрашаюць гледачы. Мы здабываем інфармацыю ў Бешанковічах, Стоўбцах, Лунінцы, дзе сітуацыі адныя з найбольш складаных. Даем голас жыхарам, размаўляем ананімна са сведкамі.

Партал «Хартыя’97» прыгатаваў дакументальны фільм «Эпідэмія ў часе дыктатуры», які за суткі паглядзелі больш за сто тысяч чалавек. У нас — дазволеныя на выкарыстанне фрагменты са стужкі з выказваннямі віцебскай лекаркі Наталлі Ларыёнавай, якая першаю забіла трывогу вакол драмы з каронавірусам, пасля чаго трапіла ў пракуратуру; а таксама развагі вядомага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага, які бачыць у дзеяннях Лукашэнкі цынічны план знішчэння пенсіянераў, а кіраўніку наўпрост выстаўляе псіхіятрычны дыягназ, хаця не шкадуе моцных словаў і ў адрас беларусаў — «канапавых экспертаў».

Поўныя эмоцыяў голас пляменніцы Маі Зісінай, якая памерла ў Менску пасля хваробы на каронавірус. Пра апошнюю дарогу актывісткі габрэйскіх арганізацыяў, жанчыны, якая перажыла Галакост, але прайграла з каронавірусам, распавядае яе пляменніца Святлана Бэргер. Жанчына не змагла нават развітацца са сваёй цёцяй, якая памірала ў бальнічнай палаце, магчыма, у адзіноце. Таксама спадарыня Святлана рэагуе на словы кіраўніка краіны, які сцвярджае, што віруса ў нас няма, а таксама абражае памяць тых, хто адышоў.

Запрашае на эфір цяжкіх эмоцыяў Сяргей Падсасонны.

Калаж з фота: president.gov.by

belsat.eu

Последние новости