haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

23.04.2020 20:38

1695 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне больш 600 чалавек, якія хворыя на COVID-19 і кантактаў першага і другога узроўню з COVID-19?

Раённы штаб сёння сціпла нагадаў пра сваё існаванне інфармацыяй пра рэгістрацыю ў раёне 13 станоўчых тэстаў на COVID-19 па стану на 22 красавіка. І ўсё.

Зразумей гэта як хочаш, калі няма ніякай іншай інфармацыі за тыдзень. Рэспубліканскі штаб пайшоў у «самаволку» 18 і 19 красавіка, калі наш кіраўнік заклікаў ісці ў царкву насуперак рэкамендацыям і праваслаўных кіраўнікоў, і спецыялістаў у эпідэміалогіі. Але потым Мінздароўя стаў паведамляць патрэбныя для тутэшага кіраўніка лічбы у наступныя дні. І выдаў сёння рэкордны прырост у 741 новага чалавека з COVID-19 і смяротнасць 60 чалавек.

А што адбылося за тыдзень? На Віцебшчыне паведамілі пра вялікі паказчык паражэння COVID-10 у Докшыцкім раёне — 72 па стану на 17 красавіка і там дзеткі не пайшлі ў школы. 22 красавіка выбухнуў Пастаўскі раён з 32 хворымі , а таксама і Аршанскі раён — 73 і тры смерці.

І вось сёння даведаліся пра падваеннне за тыдзень хворых у нас. Адкуль яны — з Гарадка ці з раёна? Колькі ў іх кантактаў першага ўзроўня? А колькі кантактаў другога ўзроўня? Ці з гэтымі кантактамі ўжо не разабрацца і варта уводзіць каранцін?

Але «штабы» падобнай інфармацыі не даюць. Таму і няма да яе веры. Гэта як у нас у Гарадку было з інфармацыяй 7-9 красавіка, калі спачатку НІКОГА, а потым пры відавочных фактах стала і 2, і 4, і 6. За тыдзень.

Застаецца толькі разважаць. Тыдзень назад па Беларусі ад хворага на каранавірус было ў сярэднім 6,3 чалавека першага кантакта. То тады ад 13 гэтых хворых першага кантакта ёсць 82 чалавека, а другога узроўня яшчэ 516 чалавек. І адпаведна ў зоне разыкі больш 600 чалавек на увесь Гарадоцкі раён.

Пры гэтым гэтыя 600 чалавек павінны быць на самаізаляцы два тыдні. А як яны выконваюць рэжым самаізаляцыі? Але больш істотна, які зараз стан здароўя хворых на COVID-19?

Вядома, што медыкі мужна дзейнічаюць у гэтых архіскладаных умовах, бяруць на сябе поўную адказнасць за лёс кожнага хворага. Жадаема, каб і арганізатары медыцыны кампетэнтна знаёмілі грамадзян з развіццём выпадкаў, выкліканых каранавірусам у Гарадоцкім раёне. Веды — зброя, а ўтойванне, недастатковасць інфармацыі — як мінімум: недавер.

Леанід Гаравы


Последние новости