haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.05.2020 10:05

402 просмотра

0 комментариев

Сярод нашых чытачоў амаль не знайшлося тых каго задавальняе інфармаванне ўладаў пра сітуацыю з каранавірусам

Рэкордна нізкую адзнаку за інфармаванне пра сітуацыю з каранавірусам ад чытачоў нашых груп у УКантакце і ў Аднакласніках атрымалі ўлады Беларусі. Мы запыталі ў сваіх чытачоў: «Ці задавальняе вас, як улады Беларусі інфармуюць пра сітуацыю з каранавірусам?»

З пачаткам пандэміі на Беларусі рэзка павялічылася ўвага грамадства да інфармацыі пра сітуацыю з каранавірусам COVID-19 у нашай краіне. І калі напрыканцы сакавіка інфармацыі ішла толькі з Віцебску і Мінска, то ў красавіку"гарачых" кропак станавілася ўсё больш і рост захворванняў у краіне на COVID-19 стаў у выглядзе экспаненты. Пры гэтым смяротнасць ад каранавіруса ўладамі падаецца так мінімальна, што не мае ніякага даверу з боку грамадства. Чытачы больш інфармацыі пра смяротнасць атрымліваюць ад журналістаў незалежных выданняў, чым ад Мінздароўя.
У выніку наша апытанне сярод чытачоў у УКантакце засведчыла, што толькі 2% чытачоў давяраюць інфармацыі ўладаў, а кіраўніка Лукашэнку НІХТО не слухае. Пры гэтым амаль тры чвэрці удзельнікаў — 72% інфармацыі не давяраюць, «цяжка сказаць » — так адказала 5%, і яшчэ 21% стаміўся ад каранавіруснай тэматыкі.

Варта адзначыць, што у апытанні прыняла удзел рэкордная колькасць чытачоў — сто, а праглядзела апытанне 1200.
Не менш паказальная карціна і з адказамі у нашай группе ў Аднакласніках, дзе перавагу маюць людзі больш сталага ўзросту. Але і тут з 20 атрыманых адказаў маецца «ядзерны» электарат, які слухае толькі Лукашэнку, давярае яму і стварыў группу ў 10% ад усіх удзельнікаў апытання. Пры гэтым не знайшлося тых хто давярае уладам — такіх НУЛЬ. Таксама 10% апынулася тых, каму цяжка вызначыцца з адказам на пытанне. І цэлых 80%(!) заявілі, што іх не задавальняе, як улады інфармуюць пра сітуацыю з каранавірусам.
Адзначаем, што дадзенае апытанне рэпрэзентатыўна толькі сярод чытачоў нашых груп, якія чытаюць нашы матэрыялы сайта http://haradok.info , а таксама ў сацыяльных сетках. Але яго вынікі даволі паказальны.
Л. Антонаў

Последние новости