haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

04.05.2020 10:11

354 просмотра

0 комментариев

Расійскі вірусолаг назваў парад Перамогі ў Мінску балем падчас чумы

Беларусь неабходна адгаварыць ад правядзення парада ў гонар 75-годдзя Перамогі ва ўмовах эпідэміі каранавіруса

Пра гэта заявіў радыёстанцыі «Говорит Москва» вядучы навуковы супрацоўнік расійскага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Віктар Ларычаў.

Фота Надзеі Бужан.

«Няма тут ніякай мужнасці ў правядзенні параду, гэта як баль падчас чумы. Няма мужнасці, гэта глупства», — сказаў ён.

Спецыяліст згадаў, што падчас масавага мерапрыемства будзе вельмі цяжка кантраляваць эпідэміялагічную сітуацыю, частка людзей будзе ў масках, частка — не, хворнасць абавязкова вырасце.
https://nn.by/?c=ar&i=251069

Последние новости