haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

05.05.2020 15:37

494 просмотра

0 комментариев

«Сітуацыя не такая, як у тэлевізары кажуць». Фельчарка з Вушачаў распавяла, як жыве раён у часе эпідэміі

У Вушацкім раёне, што на Віцебшчыне, імкліва расце колькасць хворых на каронавірусную інфекцыю ды на пнеўманію. Пра гэта ў размове з belsat.eu распавяла працаўніца мясцовай хуткай дапамогі Таццяна Андрэева.

Таццяна Андрэева. Фота: vk.com

«Колькасць расце ў геаметрычнай прагрэсіі»

Таццяна Андрэева адзначыла, што па стане на 2 траўня ў раённай больніцы ляжала 18 чалавек са станоўчым каронавірусам, а 75 — з неўдакладненай віруснай пнеўманіяй. Агулам, паводле яе, ва Вушацкім раёне было каля 40 чалавек з станоўчым каронавірусам.

«Кантакты першага ўзроўню не лічаць. Але яны ўсе ізаляваныя», — распавяла медык.

Нагадаем, што, згодна з Белстатам, у раёне на 1 студзеня 2020 года жыло 12,7 тыс. чалавек, з іх 5,8 тыс. — у саміх Вушачах.

Hавiны

Каронавірус у Вушачах: у больніцы — усё кіраўніцтва райспажыўтаварыства

2020.05.01 18:58

https://belsat.eu/news/karonavirus-u-vushachah-u-shpitali-usyo-kiraunitstva-rajspazhyutavarystva/

Пры гэтым Таццяна адзначыла, што «ўсё пад кантролем» — спецвопраткай і растворамі медыкі забяспечаныя.

«Але сітуацыя, канечне, не такая, як па тэлевізары кажуць. Колькасць [хворых на каронавірус. — Рэд. Belsat.eu] расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Калі на пачатку красавіка ў нас было 2 чалавекі, то цяпер іх ужо 40. За месяц. І гэта вельмі шмат. Бо людзей з іншай паталогіяй класці зусім няма куды — у больніцы няма месцаў», — распавяла суразмоўца.

Што датычыць дзеянняў уладаў, то суботнік 25 красавіка ў раёне адмянілі, але з заробкаў людзей грошы вылічылі, у тым ліку і медыкаў. У царкве службы праходзяць на вуліцы, а іншых масавых падзеяў «па жыцці» было няшмат, адзначыла медык.

«Дзесяць дзён паляжаў — і да пабачэння»

Таццяна падкрэсліла, што праз гэта людзі з хранічнымі захворваннямі «проста ў шоку».

«Ім трэба планава праходзіць нейкія працэдуры, кропельніцы, а класці няма куды. Выпісваюць, прычым недалечаных. Гэтак, кіроўцу нашага з хуткай выпісалі недалечанага. Ён зараз удома, ляжаў у палаце з двума станоўчымі пацыентамі. Да таго моманту, калі прыйшлі вынікі іх аналізу і выявілася, што яны станоўчыя, усіх хуценька выпісалі дадому на ізаляцыю. А палату заклалі іншымі пацыентамі, якім таксама патрэбныя ўколы, лячэнне. Дзесяць дзён паляжаў — і да пабачэння. Далей ты будзеш ляжаць удома, і ці ачуняеш, не ачуняеш — твае праблемы», — кажа медык.

Hавiны

У Беларусі памерлі ад каронавіруса 103 чалавекі, заразіліся — 17 489

2020.05.04 11:54

https://belsat.eu/news/u-belarusi-pamerli-ad-karonavirusa-103-chalaveki-zarazilisya-17-489/

Людзі на самаізаляцыі даюць падпіску нікуды не хадзіць, ні з кім не кантактаваць. Пасля іх штодня па хатнім тэлефоне ці па дамафоне абтэлефаноўваюць з праверкай міліцыянты.

«Медпрацаўнікоў шмат хварэе»

Хварэюць на каронавірус і самыя медыкі. Гэтак, з пачатку сакавіка чатыры фельчара хуткай ляжалі ў аддзяленні з пнеўманіямі. Ляжаць з пнеўманіямі і працаўнікі дзіцячага аддзялення, хоць ва ўсіх адмоўны аналіз на COVID-19, кажа суразмоўца.

«Медпрацаўнікоў шмат хварэе. У нас рэнтген-лабарантка захварэла. Хоць мы ўсе ў спецвопратцы ходзім, выконваем усе неабходныя санітарныя нормы, але, пэўна, гэтага не дастаткова пры такой плыні людзей. Я прыходзіла ў ноч. Стаіць рэнтген-лабарантка, у яе тахікардыя, яна ўся белая і кажа: „Сёння ў нас было 265 здымкаў“. А яна працуе адна. І ўсім рабіла флюараграфію. Кажа, што праз аднаго пнеўманія. Кагосьці паклалі, кагосьці дадому паслалі. Сітуацыя ў нас, канечне, сумная», — падкрэсліла Таццяна.

Пры гэтым, паводле яе, не ўсім хворым выпісваюць бальнічныя.

«У кіроўцы [хуткай, які захварэў. — Рэд. Belsat.eu], напрыклад, жонцы нават бальнічны не далі, хоць яна і кантактная, і ў яе „клініка“: тэмпература, яна сябе кепска адчувае. У яе і аналізаў не бралі — проста ўдома сядзіць за свой кошт», — заявіла суразмоўца.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Яна дадала, што галоўнае, што пужае ў каронавірусе, гэта тое, што незразумела, як ён дзейнічае.

«Я не магу зразумець, як працуе гэты вірус. Як ім людзі заражаюцца, як гэта будзе праходзіць і калі гэта ўсё скончыцца, я не ведаю. І гэта пужае. Звычайна, як пачнецца што-небудзь, у галаве лагічна ўсё выбудоўваецца і ўсё зразумела, а тут зусім нічога не зразумела», — падкрэсліла Таццяна Андрэева.

Hавiны

«Усё — дзяржаўная таямніца». Як жывуць вёскі побач з Веснаўскім домам-інтэрнатам, які закрылі на каранцін?

2020.04.30 15:51

Афіцыйных звестак адносна сітуацыі ў раёне атрымаць не атрымалася. Кіраўнік Вушацкага раённага цэнтру гігіены ды эпідэміялогіі адзначыў, што не можа даць каментар, бо спяшаецца на селектарную нараду з галоўным лекарам Віцебскай вобласці.

МГ belsat.eu

Последние новости