haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

10.05.2020 14:25

911 просмотров

0 комментариев

У Гарадку адзначылі 75 годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў незвычайных умовах. ФОТА

9 траўня ў Гарадку адбылося ўшанаванне памяці Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашыскай Нямеччынай ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі.

За апошнія два тыдні ў Гарадоцкім раёне колькасць хворых са станоўчымі тэстамі на COVID-19 павялічылася з 13 чалавек да 48.

Гэта вымусіла ўлады абмежавацца сціплым правядзеннем святкавання 75 годдзя перамогі: ускладанне вянкоў да помніка 12-гвардэйскім Гарадоцкім дывізіям каля райвыканкаму і на мемарыяльным комплексе «Неўміручасць», канцэртам на цэнтральнай плошчы, а таксама экспазіцыямі з нагоды святочнай даты.