haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

15.05.2020 09:23

385 просмотров

0 комментариев

«Думала, што бранхіт»: у Полацкім раёне ад каранавіруса хутка памерла завуч пачатковай школы

Наталлі Доканавай 22 сакавіка споўнілася 60 гадоў. Яна працавала намесніцай дырэктара ў школе-садку вёскі Гомель Полацкага раёна.

«У яе кожны год пасля дня нараджэння пачынаецца бранхіт, — расказвае муж Генадзь. — Ну і тут думала таксама, што проста бранхіт. Палечыцца — і пройдзе. 20 красавіка павезлі яе ў Полацк у паліклініку, там адразу пнеўманію паставілі.

Яна, мусіць, толькі дзень паляжала ў бальніцы, а на наступны стала зусім храновенька. Паклалі ў рэанімацыю, 28 красавіка Мікалаеўна мая памерла. Не вытрымалі лёгкія».

Пахаванне адбывалася ў закрытай труне. Толькі некалькі хвілін машына з труной пастаяла ля хаты, каб маглі развітацца родныя, суседзі і аднавяскоўцы. Пасля адразу завезлі на могілкі. Муж кажа, што з хранічных хваробаў у жонкі былі толькі бранхіт і нырачныя камяні.

Мужчына кажа, што тэст на каранавірус і ў яе, і ў яго быў станоўчы. «Калі даведаліся пра яе вынік, то адразу да мяне прыехалі, тэсты рабілі, апрацоўвалі памяшканне. Адправілі на самаізаляцыю. Мянты кожны дзень званілі то на дамашні, то на мабільны. Санстанцыя званіла. Я ім кажу: «Ну куды я падзенуся, хіба што ў агарод выйду».

Спадар Генадзь кажа, што ў яго дні чатыры была тэмпература да 38 градусаў, але ў цэлым хваробу ён перанёс лёгка. «Я жонцы казаў, каб выпіла са мной, а яна ўсё „не-не“... Нешта там у камп’ютары павычытваюць, а потым лечацца абы-чым, а трэба лячыцца, як дзяды калісьці».

Генадзь Доканаў кажа, што ў вёсцы шмат хто пахварэў, асабліва людзі з школкі-садка. «Нашы дзеўкі ўжо вяртаюцца паціху ў школу». Самому Генадзю 11 мая рабілі апошні тэст на «карону». «Вечарам у аўторак быў вынік — адмоўны. Ужо два дні хаджу на працу».

Адкуль каранавірус узяўся ў невялікай полацкай вёсцы? «Ёсць тут адна, на працу з Наваполацка ездзіць. Прыехала і хваліцца: „У майго Віцькі каранавірус“. Гэта хахаль яе, ён і ў Віцебск ездзіў, і яшчэ кудысьці. Потым ад яе ўсе і пахварэлі», — выказвае версію Генадзь Доканаў.
https://nn.by/?c=ar&i=251757

Последние новости