haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

24.05.2020 09:55

266 просмотров

0 комментариев

У Гродне памёр галоўны патолагаанатам вобласці. У 51-гадовага медыка быў COVID-19

22 мая памёр Міхаіл Зубрыцкі, галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці. Ён быў заражаны каранавірусам. Смерць Hrodna.life пацвердзілі некалькі крыніц, у тым ліку калегі медыка з Гродзенскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро.

Паводле інфармацыі Hrodna.lifе, Міхаіл Зубрыцкі тыдзень знаходзіўся ў коме. 22 мая ён пачаў прыходзіць у прытомнасць, але паляпшэнняў не наступіла. Яму быў 51 год.

Сярод патолагаанатамаў і судмедэкспертаў колькасць захворванняў падчас эпідэмій павялічваецца ў дзесяць разоў. Так было і пры птушыным грыпе, і пры атыповай пнеўманіі, распавядае судмедэксперт з Гродна.

Міхаіл Зубрыцкі працаваў начальнікам абласнога патолаганатамічнага бюро з 2009 года.

Аўтар 141 навуковай працы, у тым ліку 1 манаграфіі.

Асноўным кірункам дзейнасці Зубрыцкага было выяўленне марфалагічных змяненняў у арганізме чалавека пры розных вірусных інфекцыях.
https://nn.by/?c=ar&i=252305

Последние новости