haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

12.06.2020 17:29

514 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне ў штабе вядома толькі пра тых, хто ачуняў і хто мае станоўчы тэст на COVID-19?

Па становішчу на 12 чэрвеня Гарадоцкі штаб, па інфекцыі выкліканай каронавірусам паведаміў пра тое, што ў раёне 177 чалавек мае станоўчы тэст на COVID-19 і з іх 126 ачуняла.


Дадзеная інфармацыя сістэматычна з’яўляецца на сайце Гарадоцкага райвыканкаму.
І калі раней яна з’яўлялася ў аўторак або ў сераду, то апошнія два тыдні толькі ў пятніцу. З аднаго боку гэта добра, што хоць нейкая інфармацыя пра эпідэмію COVID-19 ў Гарадоцкім раёне з’яўляецца, бо ўлады ў большасці раёнаў Віцебскай вобласці не інфмуюць сваё насельніцтва пра стан пандэміі ў рэгіёне. Але з другога боку гэта інфармацыя абмежаваная, без дэталізацыі на сельсаветы раёна і наш райцэнтр, без колькасці грамадзян на каранціне і г.д..
Існуючая ўлада ў краіне не лічыць патрэбным даваць дакладную карціну па змаганню з каранавіруснай інфекцыяй як ў краіне, так і ў раёнах. Інфармацыя не даецца і дзяржаўным выданням — пішыце толькі як мы шыем масі і камбензоны.
Таму сыходзячы з афіцыйнай раённай інфармацыі можам адзначыць, што ў раёне маецца па стану на 12 чэрвеня 51 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Колькі яшчэ грамадзян ў зоне першага кантакта — не вядома, як і пра другое кола кантактнасці нічога не гаворыцца ніколі за увесь час эпідэміі COVID-19.
Зыходзячы з афіцыйных даных можам сказаць, што найбольшая колькасць хворых са станоўчым тэста на COVID-19 у Гарадоцкім раёне была 21 траўня, бо тады пры 126 тэстах ачуняла толькі 44 чалавека, а значыць з COVID-19 было 82 чалавека. Пасля таго дня колькасць існуючых людзей з станоўчымі тэстамі стабільна афіцыйна памяншалася: было — 63, потым 69 і зараз — 51.чалавек.
У гэтых варунках застаецца не раслабляцца, а засцерагацца ад кантактнасці праз сродкі індывідуальнай абароны — маскі і пальчаткі.
Л. Антонаў

Последние новости