haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

19.06.2020 18:02

273 просмотра

0 комментариев

«Ён чуў падтрымку людзей». Адвакаты наведалі Віктара Бабарыку ў СІЗА КДБ. Ён мае статус падазраванага

Паводле адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, абвінавачаньні Бабарыку не прад’яўленыя, ён мае статус падазраванага. Артыкулы, на якіх грунтуюцца падазрэньні, адвакатам агалошваць забаранілі, паведамляе Свабода.

Адвакаты Аляксандар Пыльчанка і Дзьмітры Лаеўскі наведалі Віктара Бабарыку ў СІЗА КДБ.

«Ён бадзёры, чуў падтрымку людзей. Ён абураны незаконнасьцю свайго затрыманьня і адсутнасьцю якіх-небудзь падстаў для гэтага. Таксама ён абураны адсутнасьцю права на юрыдычную дапамогу, таму што ад моманту затрыманьня ён увесь час патрабаваў адваката», — сказаў Дзьмітры Лаеўскі Свабодзе.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што ніякіх сьледчых дзеяньняў да зьяўленьня адвакатаў у Камітэце дзяржбясьпекі зь Віктарам Бабарыкам не праводзілася.

«Таму ўчорашнія камэнтары наконт магчымых сьледчых дзеяньняў беспадстаўныя. Віктар Дзьмітрыевіч прынцыпова мае намер адстойваць сваю правату».

Паводле Дзьмітрыя Лаеўскага, Эдуард Бабарыка таксама знаходзіцца ў Сьледчым ізалятары КДБ:

«У яго ёсьць адвакаты. Наколькі я разумею, заўтра павінны адбыцца працэсуальныя дзеяньні з удзелам абаронцаў Эдуарда».

18 чэрвеня затрымалі прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда Бабарыку. Увечары дзяржаўныя каналы паказалі нібыта доказы ягонай датычнасьці да вываду грошай за мяжу ў «справе „Белгазпрамбанку“». Афіцыйна камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) затрымаў Віктара Бабарыку як «арганізатара супрацьпраўнай дзейнасьці», за «спробу ўплыву на сьведак і хаваньне доказаў злачынства».

Чытаць яшчэ тут:

«Называць замежныя апэрацыі вывадам грошай — абсурд». Што ня так з абвінавачаньнямі Бабарыку, якія паказалі ў тэлевізіі

https://www.svaboda.org/a/30679721.html

Радыё Свабод
https://nn.by/?c=ar&i=253870

Последние новости