haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

22.06.2020 17:32

366 просмотров

0 комментариев

Нашы медыкі героі, а не цярпілы: мінскі гінеколаг адказала Качанавай

Мінскі гінеколаг Марына Ісакава выказалася ў інстаграме з нагоды заўвагі старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай аб невысокіх зарплатах дактароў.

«У гэтую нядзелю Дзень медыцынскага работніка. «Калі вы ішлі ў медыцыну, вы ведалі пра свае зарплаты», — сказала на днях адна высокапастаўленая жанчына. Павіншавала так павіншавала. Нічога не скажаш.

Дык вось, час расставіць усе кропкі над i. Калі мы ішлі ў медыцыну, мы ведалі, куды ішлі. Мы марылі дапамагаць людзям, ратаваць жыцці і працаваць на карысць чалавецтва, як бы пафасна гэта не гучала. Дзяўчынка ў 17 гадоў не думае пра зарплату, яна думае пра жыццё з уласцівым юнацкім максімалізмам.

Калі мы паступалі ў медыцынскі універсітэт, гэта было прэстыжна. Доктар быў паважаным чалавекам. Калі мы вучыліся, нам казалі, што мы — будучыня краіны. І мы верылі, што выратуем, што зможам, што дапаможам.

Калі мы пачыналі працаваць, то не спаць начамі было подзвігам на карысць людзей. Заставацца на працы дапазна было неабходна. Калі нам казалі дзякуй, мы радавалася, як малыя дзеці.

І тут знакамітае... «Вы ведалі, куды ішлі».

Чаму менавіта гэтыя словы любяць кідаць у бок дактароў? Тыя, хто гэта кажуць, хоць раз задумваліся пра тое, што было б, калі б не было дактароў?

Я задумвалася, і не раз.

Я задумваюся кожны раз, даведваючыся, што хто-небудзь з маіх аднакурснікаў сышоў з медыцыны, з’ехаў за мяжу. Гэта іх законнае права, гэта іх лагічны выбар. А на «салодкае месца» ў чарговы раз пасадзілі таго, у каго сувязі, мама ў міністэрстве.

Са мной вучыліся мэтанакіраваныя, амбіцыйныя, разумныя людзі. І мне кожны раз шкада, калі яны сыходзяць! Таму што яны маглі б нам дапамагчы. Я думаю, чаму так. І адказ відавочны.

Акрамя малога заробку, медыкам пастаянна тыкаюць фразай «ты ведала, куды ішла», пішуць скаргі (часта неабгрунтаваныя), здымаюць прэміі. Абыходзяцца, як з абслугай, часам нават горш. Часам лекары старэйшыя самі кажуць гэтую фразу, а потым плачуць у ардынатарскай...

Хіба выратаваць чалавека, дапамагчы зацяжарыць, дапамагчы нарадзіць, зрабіць крутую аперацыю — гэта не подзвіг?

Мы не народзец, мы — народ. Дзякуй, Віктар Бабарыка, за гэтыя словы! Мы вартыя павагі! А нашы медыкі героі, а не цярпілы.

Чым яны адрозніваюцца ад спартсменаў з высокімі заробкамі? Ды тым, што адказнасць у мільярды разоў вышэйшая, а зарплата — ніжэйшая. І менавіта мы трымаем удар перад кавідам, як бы складана гэта ні было", — напісала Марына Ісакава.

NN.by Поўнасцю тут : https://nn.by/?c=ar&i=253929

Последние новости