haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

25.07.2020 09:32

312 просмотров

0 комментариев

Ціханоўская ў Віцебску. На сустрэчу з ёй сабраліся 8 тысячаў чалавек — рэкордная колькасць удзельнікаў мітынга ВІДЭА

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская працягвае ездзіць па краіне і выступаць на мітынгах. Пасля фенаменальных сустрэч з выбаршчыкамі ў Глыбокім і Наваполацку аб’яднаны штаб альтэрнатыўнага кандыдата дабраўся да Віцебска. І ў абласным цэнтры ў парк, дзе ўлады дазволілі сустрэчу, прыйшлі тысячы людзей. Карэспандэнт «Нашай Нівы» ацаніў колькасць прысутных у 8 тысяч. Такога мітынгу ў Віцебску яшчэ не бывала ў найноўшай гісторыі.

Вядучы пачаў свой выступ па-беларуску, але пазней перайшоў на рускую мову.

«Верым, можам, пераможам!» — падбадзёрвае вядучы людзей.

У Віцебску атмасфера, падобная на мітынгі ў папярэдніх гарадах: людзей шмат, ёсць нацыянальная сімволіка. Выступаюць музыканты на разагрэве.

Вядучы са сцэны просіць людзей карыстацца мабільным тэлефонам па-мінімуму, бо мабільная сувязь у раёне мітынгу працуе з перабоямі.

Рускамоўная «Стены рухнут» гучыць з дынамікаў.

У 19:30 Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала выйшлі на сцэну.

«Света, Света», — амаль ужо фірменнае прывітанне гучыць і ў Віцебску.

Ціханоўскую ашаламіла колькасць людзей, якія прыйшлі яе падтрымаць. Яна спытала ў задніх радоў: «Вы мяне добра чуеце?»

Яна пачала сваю прамову з расказам пра свайго мужа, Сяргея Ціханоўскага.


У параўнанні з папярэднімі выступамі, Ціханоўская ўжо больш імправізуе і ідзе на кантакт з грамадзянамі. «Верым, можам, пераможам», — заводзіць кандыдатка натоўп.

Ціханоўская звярнула ўвагу на цяжкае становішча палітвязняў.

«Свабоду, свабоду», — крычаць людзі.

Ціханоўская кажа пра важнасць аб’яднання апазіцыйных штабоў, каб можна было правесці сумленныя выбары ў будучыні, дзе лёс Беларусі вырашаць яе грамадзяне.

Ціханоўская шмат разоў паўтарае, што яна — не палітык, і што ў яе ніколі не было такіх планаў.

Людзі асвісталі прозвішча Лукашэнкі, калі Ціханоўская вымавіла яго. Ад людзей там-сям гучаць лозунгі «Стоп таракан!»

«Жыве Беларусь» — патрыятычныя лозунгі таксама лунаюць у паветры.

Пасля слова ўзяла Марыя Калеснікава. Яна нагадала жыхарам Віцебска пра Віктара Бабарыку, які вярнуў на радзіму карціны Марка Шагала — знакамітага ўраджэнца Віцебска.

«Верым, можам, пераможам» — перарывае натоўп выступ Калеснікавай.

«Не бойцеся, нас большасць», — падбадзёрвае Калеснікава людзей і заклікае прыйсці на выбары менавіта 9 жніўня.

Далей на сцэну выйшла Вераніка Цапкала.

«Я бачу тут БЧБ-сцяг, бачу тут сцягі партый, пра які падзел кажуць улады? Мы адзіныя», — кажа Цапкала.

NN.by, фоты Надзеі Бужан
https://nn.by/?c=ar&i=255906

Последние новости