haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

27.07.2020 09:16

358 просмотров

0 комментариев

Сфатаграфуй бюлетэнь і дашлі ў вайбер ці тэлеграм — у сістэме «Голас» ужо зарэгістравалася 439 тысяч беларусаў

На сайце ініцыятывы «Голас» ужо зарэгістраваліся 439 тысяч чалавек. Яны дэкларуюць гатоўнасць прыйсці на ўчасткі, прагаласаваць за свайго кандыдата, сфатаграфаваць бюлетэнь і даслаць здымак.

Асаблівасць праекта ў тым, што ён будзе працаваць нават пры заблакаваным сайце. Даслаць сфатаграфаваны бюлетэнь трэба будзе ў вайбер ці тэлеграм.

Каб паўнавартасна зарэгістравацца ў сістэме, карыстальніку прапануюць ўказаць свой нумар тэлефона, пашпартныя звесткі адпраўляць не трэба.

Праект запусцілі ўвечары 23 ліпеня.
https://nn.by/?c=ar&i=255927

Последние новости