haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.10.2020 16:16

649 просмотров

0 комментариев

Меркаванне. Спачатку змены ў выбарчае заканадаўства, а потым у Канстытуцыю

Апошні месяц дзеючы кіраўнік Беларусі настойліва агітуе за ідэю зменаў Канстытуцыі Беларусі на рэферэндуме, звязваючы з гэтымі зменамі быццам бы магчымасць вырашэння праблемаў, якія існуюць у краіне. Пры гэтым ён абыходзіць бокам пытанне: а хто будзе лічыць галасы на гэтым рэферэндуме. Бо з савецкіх часоў засталося — хто лічыць, то той і выйграе.

Зразумела, што існуючая Канстытуцыя і рэальнае становішча ў краіне гэта амаль паралельныя рэальнасці, якія існуюць самі па сябе незалежна адзін ад аднаго. Крызіс жніўня і далейшыя падзеі паказалі вялікі разрыў паміж народам Беларусі і яе кіраўніцтвам. Тры дні грамадзянскай вайны, калі «слабавікі» не лічыліся ні з якімі законамі, жорстка катавалі мірных пратэстоўцаў, здзекваліся з затрыманых не атрымалі належнай ацэнкі ў пракуратуры, не прывялі да ўзбуджэння крымінальных спраў супраць сапраўдных катаў у пагонах. Кіраўніком краіны робіцца выгляд, што быццам бы нічога і не адбылося.

Відавочна, што Беларусь не стане цывілізаванай краінай пакуль не зробіць працу над памылкамі трох дзён жніўня, калі існавала без інтэрнэту. Але паводзіны яе першага кіраўніка ў статусе прэзідэнта не даюць ніякага шанца, што урокі будуць зроблены, што бязмежнікі ў пагонах будуць пакараны. Кіраўніцтва краіны працягвае размаўляць з пратэстуючым грамадствам на не зразумелай мове, а на мове якая не прыдугледжвае вырашэння праблемаў Беларусі, пэўных кампрамісаў дзеля яе будучыні.

І першая праблема, якая не жадаецца вырашацца, гэта праблема выбараў 9 жніўня, а дакладней праблема фальсіфікацыі галасавання, калі кіраўніку краіны напісалі 80% галасоў, а Светлане Ціханоўскай толькі 10%. Імкненне Лукашэнка вырашаць іншую праблему — змен Канстытуцыі і ігнараваць адсутнасць падліку галасоў большасцю ўчастковымі камісіямі не здымае праблему, а толькі адцягвае час Х. Найбольш актыўная частка грамадства, якая згуртавалася за гэтыя пратэстныя маршы, чакае прызнання праўды пра 9 жніўня.

А праўда адна — 9 жніўня на большасці участкаў краіны не было падліку галасоў. Замест падліку галасоў старшыні і намеснікі давалі лічбы, якія былі трэба кіраўніцтву выканаўчай улады. Так і атрымалася ў Гарадку, што на Гагарынскім участку за Святлану Ціханоўскую налічылі 420 галасоў і ў асноўны дзень яна перамагла — тут у камісіі быў прадстаўнік ад БСДП(Грамада), а на суседнім Зарэчанскім участку ў СШ № 2, дзе кіравалі педагогі, Светлане напісалі толькі --- 40(!!!) галасоў.

Таму, каб рэферэндум не прывёў да чарговага супрацьстаяння, варта спачатку змяніць выбарчае заканадаўства, якое дазволіць сфармаваць выбарчыя камісіі незалежныя ад выканаўчай улады, а таксама абавяжа камісіі лічыць кожны голас выбаршчыка і г.д. Але ці здольны на такія змены існуючы рэжым, які прызвычаіўся жыць у камфортных умовах без канкурэнцыі па напісаных для сябе выніках галасавання? Рытарычнае пытанне.

Зараз А. Лукашэнка не прызнае праблемы чэснага падліку галасоў праўладнымі камісіямі, то малая верагоднасць, што ён будзе гатовы змяніць выбарчае заканадаўства, якое абмяжуе яго магчымасці да фальсіфікацый.

Апазіцыя і чэсныя грамадзяне ўжо некалькі выбарчых кампаній адмыслова заклікалі Цэнтрвыбаркам Лідзіі Ярмошынай і участковыя камісіі лічыць кожны бюлетэнь, каб яго бачыў кожны член камісіі і кожны назіральнік. Але ні Цэнтрвыбаркам , ні праўладныя камісіі ні разу не пайшлі на тое, каб лічыць КОЖНЫ бюлетэнь.

Таму, каб не займацца чарговым выкідваннем народных сродкаў на забаву кіраўніка Беларусі пад нелегітымныя змены Канстытуцыі, варта патрабаваць неадкладных зменаў выбарчага заканадаўства. Неабходны адпаведны грамадскі рух за змены выбарчага заканадаўства. Бо яны патрэбны для любых наступных выбараў на Беларусі. І максіма тут — новыя выбары кіраўніка краіны, бо падлік галасоў 9 жніўня быў фарсам з у выкананні большасці участковых камісій, дзе не была прадстаўнікоў ад апазіцыі і альтэрнатыўных кандыдатаў ды і іх назіральнікаў.

А гэтыя змены павінны быць накіравана на стварэнне незалежных ад выканаўчай улады выбарчых камісій, якія чэсна будуць лічыць галасы выбаршчыкаў БЕЛАРУС па заканадаўча замацаванаму алгарытму.

Бо менавіта выбаршчыкі, а не чыноўнікі, мусяць выбіраць уладу.

Дагрукаемся? Дачакаемся?

Фота ілюструе падлік галасоў, калі назіральнікі бачаць толькі маніпуляцыю бюлетэнямі.

Леанід Гаравы

Последние новости