haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

13.10.2020 15:47

415 просмотров

0 комментариев

Ганьба! Пасля пратэстаў у Мінску затрыманы другі сын кіраўніка Віцебска. Яго машыну разбілі сілавікі

Позна ўвечары 12 кастрычніка асобы ў балаклавах, трэніках, бронекамізэльках і шлемах з дубінкамі разбілі шкло ў адной з машын каля ўніверсама «Рыга» і выцягнулі кіроўцу. Яго затрымалі, а машына з ключом запальвання засталася стаяць на паркоўцы.



Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманы кіроўца — Вадзімір Заранкін, сын кіраўніка Віцебска Вадзіма Заранкіна.

Вадзімір Заранкін

Сітуацыя адметная тым, што іншы сын топ-чыноўніка, Філіп, толькі нядаўна выйшаў з ізалятара ў Жодзіне, адседзеўшы там 13 сутак. Яго затрымалі ў цэнтры Мінска ўвечары пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама: «Канваіры далі мянушку Мэр». Сын кіраўніка Віцебска расказаў пра 13 сутак арышту пасля інаўгурацыі Лукашэнкі

Што ж адбылося каля ўніверсама «Рыга»? Вадзімір Заранкін ехаў у краму, калі сілавікі пачалі зачыстку раёна. Найхутчэй, ён спалохаўся і паспрабаваў выехаць з небяспечнага месца, аднак падчас гэтага зачапіў іншую машыну. У выніку чалавек 15 дагналі аўтамабіль Вадзіміра, разбілі шкло і выцягнулі хлопца. Затрымалі і яго, і кіроўцу другой машыны. Яны абодва знаходзяцца ў Савецкім РАУСе.

АЯ
https://nashaniva.by/?c=ar&i=260654

Последние новости