haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

19.10.2020 07:37

228 просмотров

0 комментариев

Мора людзей выйшла на Партызанскі марш, нягледзячы на застрашванні і пагрозы АНЛАЙН

Сёння — 71-ы дзень пратэстаў. Кожную нядзелю, пачынаючы з 16 жніўня, у Мінску праходзяць масавыя акцыі.

Сёння чытачы Нашай Нівы заўважылі ў часе маршу ў Мінску Макса Каржа з жонкай Таццянай і сынам Захарам.

16:46

Насупраць універсама «Беларусь» аўтобусы сілавікоў стаялі шчыльным шэрагам на дарозе. Калі да іх наблізілася калона дэманстрантаў, якая рушыла назад у цэнтр горада, сілавікі, ад’язджаючы, кідалі ў бок пратэстоўцаў піратэхнічныя прылады, былі чутныя выбухі.

Калона ўжо дайшла па Партызанскім праспекце да плошчы Ванеева і звярнула налева, у бок МотаВелаЗавода.

16:29

16:26

Вялікая калона людзей на Партызанскім каля гатэля «Турыст» і ўнівермага «Беларусь» развярнулася і рушыла у бок цэнтра да плошчы Ванеева. Міліцыя паспрабавала перагарадзіць дарогу, але перадумала. Людзі, што ішлі па ходніках насустрач, далучыліся да калоны і ідуць назад па праспекце.

16:22

На рагу Партызанскага праспекта і вуліцы Радыяльнай шмат сілавікоў. На вачах нашых карэспандэнтаў затрымалі раварыста.

У раёне асноўнай калоны былі чутныя чатыры стрэлы.

16:08

Галава калоны спынілася на Партызанскім праспекце ля прадуктовага рынку «Тутэйшы», недаходзячы да метро «Аўтазаводская». Дарогу ёй перагарадзіў кардон сілавікоў. Пачаліся затрыманні.

Таксама хапун ідзе ля плошчы Ванеева, дзе спынілася калона бусаў сілавікоў.

16:04

15:56

15:37

Яшчэ адна вялікая калона з тысяч людзей ідзе па Партызанскім праспекце, спрабуючы дагнаць асноўную.

Тым часам насупраць велазавода ідуць затрыманні. Каля 10 бусаў ездзяць па праспекце і перыядычна хапаюць людзей. Спыніліся каля дома № 19 на Партызанскім, затым паехалі ў бок Чэрвенскага рынку

15:33

Зараз да асноўнай калоны далучыліся барабаншчыкі, якія ствараюць настрой.

Ціхары ходзяць па пад’ездах дома на Партызанскім праспекце, 19. Што шукаюць — невядома.

15:32

Хапун на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Кашавога, людзі разбягаюцца па дварах.

15:30

Паміж пачаткам Партызанскага праспекта і МотаВелаЗаводам натоўпы людзей ідуць у бок Ванеева па ходніках. Калі на іх шляху з’яўляюцца міліцэйскія бусікі, іх абыходзяць дварамі. Групы людзей спрабуюць дагнаць асноўную калону.

Галава калоны зараз спынілася на плошчы Ванеева. Там перакрыты праспект, стаяць сілавікі. Хвост калоны на рагу з вуліцай Кашавога.

15:10

Галава мінскай калоны падышла да скрыжавання з вуліцай Кашавога. Тут да яе далучаюцца калоны з іншых раёнаў. Час ад часу галава калоны спыняецца, каб пачакаць іншых. Шмат людзей сталага веку. Шмат сцягоў раёнаў — Уручча, Сухарава, Серабранка і іншыя. Журналісты адзначаюць, што многія людзі ў масках, каб засьцерагчыся ад каранавірусу

15:07

У Наваградку выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

— Нас шмат, больш за 50 чалавек. А хвілін 10 таму на плошчу прыехалі чалавек 50 міліцыянтаў, начальнік сказаў ім: «Бярэм усіх». Людзі, хто паспеў, разбегліся, затрымалі пяць чалавек, — паведамляе чытач Tut.by.

14:59

Галава калоны зараз ля крамы «Мотавела», хвост — далёка на вуліцы Леніна. Карэспандэнты @nashaniva ацэньваюць колькасць удзельнікаў у дзясяткі тысяч людзей, дэманстрантаў сапраўды мора.

Tut.by

15:01

На пляцоўцы перад кінатэатрам «Беларусь» у Брэсце пачаліся затрыманні.

14:50

Па Свярдлова ў бок Партызанскага праспекта няспынна рухаюцца групы людзей. Рух па праспекце перакрыты ад самага пачатку — Чэрвеньскага рынку. На праспекце Незалежнасці ўсе павароты ў бок Партызанскага кантралююць сілавікі.

14:43

Калона пратэстоўцаў заняла праезную частку ля МотаВелаЗавода і скандуе «Забастоўка». Наперад на вуліцы Куляшова сілавікоў столькі, што нібы яны сабраліся на парад. Колькасць дэманстрантаў рэпарцёры @nashaniva ацэньваюць у дзясяткі тысяч чалавек.

14:40

14:36

Людзі выйшлі на праезную частку на Партызанскім праспекце ў раёне былога кафэ «Вавёрачка» і рухаюцца па ёй у бок «Аўтазаводскай». Таксама некалькі сотняў чалавек, якія сабраліся ў пачатку Партызанскага праспекта, пачалі скандаваць «Жыве Беларусь». Многія з тых, хто сабраўся — з БЧБ-сцягамі.

14:33

З’яўляецца інфармацыя аб праблемах і з хатнім інтэрнэтам

Людзі каля станцыі метро «Пралетарская». Фота Tut.by

14:30

Па Леніна, Пуліхава, Смаленскай на Партызанскі праспект сцякаюцца ручаінкі людзей.

Tut.by

14:20

На скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Леніна ўжо ўтварылася калона з сотняў людзей з нацыянальнымі сцягамі. Адусюль на праспект выходзяць дзясяткі і дзясяткі чалавек. Карэспандэнты «Нашай Нівы» ацэньваюць агульную колькасць пратэстоўцаў зараз у тысячу чалавек.

14:18

Людзі невялікімі групамі рухаюцца па вуліцы Смаленскай у бок Партызанскага праспекта. Машыны сігналяць.

У Светлагорску затрыманыя восем чалавек.

14:15

У Гродне жанчыны з кветкамі гуляюць па Савецкай вуліцы. Савецкая плошча агароджаная і пустая. У папярэднія выходныя збор пратэстоўцаў прызначалі на плошчы, дзе ішоў кірмаш

14:08

Першыя затрыманні ля станцыі метро «Партызанская». Імаверна, затрымліваюць супрацоўнікі ГУБАЗіКа, яны кінуліся праз дарогу за маладымі людзьмі,

13:55

У Мінску зноў праблемы з мабільным інтэрнетам.

13:25

Зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Няміга, Першамайская і Пралетарская. Пра гэта паведамляе метрапалітэн.

13:05

«Уздоўж Партызанскага праспекта сканцэнтраваныя вялікія групы сілавікоў», — паведамляюць шматлікія чытачы

12:45

У цэнтр горада ад Мінск-арэны едзе калона пад чырвона-зялёнымі сцягамі

12:20

Кастрычніцкая плошча перакрытая металічнымі агароджамі, уздоўж якіх дзяжураць сілавікі. У многіх на шлемах налепкі з афіцыйным сцягам.

Tut.by

Паркоўка збоку ад Палаца Рэспублікі абгароджана чырвонай стужкай. Не менш 20-30 сілавікоў знаходзяцца пад навесам палаца, некаторыя адпачываюць на лаўках.

11:55

Традыцыйна ў цэнтр Мінска сцягваецца спецтэхніка.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Галерэя Мінск» на праспекце Пераможцаў сёння зачынены. Размешчаныя побач фірмовая крама «Камунарка» і дысконт-цэнтр «Рамонак» па тэхнічных прычынах не працуюць з 14.00 да 17.00

Фоты Надзеі Бужан


https://nashaniva.by/?c=ar&i=260936

Последние новости