haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

29.10.2020 13:59

288 просмотров

0 комментариев

+984. У Беларусі зарэгістравалі найбольшы прырост інфікаваных COVID-19 за ўвесь час

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за суткі ў Беларусі зарэгістравалі 984 выпадкі каранавірусу. Гэта найбольшы паказьнік за першую і другую хвалі пандэміі.

Дагэтуль найбольшая афіцыйная колькасьць хворых на COVID-19 была зафіксавана 29 красавіка. Тады ведамства заявіла пра 973 інфікаваныя, але далей пачалося вяртаньне з плато і паступова дзённы прырост зьнізіўся да меней за 100 выпадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Каранавірус у сьвеце. САЗ: «Пандэмія будзе да лета», новыя рэкорды ў ЗША, Францыі

Як і прадказвалі многія экспэрты, восеньская хваля каранавірусу мае значна больш шпаркія тэмпы распаўсюджаньня.

Як адзначае ведамства, агулам за ўвесь час пандэміі з канца лютага ў Беларусі захварэлі 96 529 чалавек, ачунялі і паправіліся 85 332 пацыенты.

За ўвесь час памерлі 973 чалавекі. За апошнія суткі — чацьвёра.

https://www.svaboda.org/a/30918937.html

Последние новости