haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.11.2020 16:15

600 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі раён у лідарах па скарачэнню насельніцтва ў Віцебскай вобласці

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці ў 2020 годзе выдала статыстычны зборнік «Статыстычны штогадовік Віцебскай вобласці, 2019». У гэтым зборніку прыведзены разнастайныя статыстычныя матэрыялы пра наш раён, у тым ліку і пра дынаміку насельніцтва з 2013 году.

Не сакрэт, што насельніцтва Віцебскай вобласці скарачаецца высокімі тэмпамі. Але пры гэтым вылучаюцца раёны, дзе тэмпы скарачэння самыя вялікія ў вобласці. Сярод гэтых адмоўных лідэраў і Гарадоцкі раён.

Так, за апошнія гады насельніцтва Гарадоцкага раёну скарачалася: у 2015 на −259 чалавек, у 2016 -- −267 , у 2017 -- −281. А ў 2018 годзе было самае рэкорднае скарачэнне сярод сельскіх раёнаў Віцебшчыны −361 чалавек. У мінулым годзе скарачэнне «запаволелася» да −306 чалавек. Усяго за пяць гадоў насельніцтва раёна скарацілася на 1474 чалавека.

Таксама апошнія гады скарачалася насельніцтва і па Віцебшчыне: за пяць гадоў на 28 537 чалавек. Пры гэтым апошнія тры гады скарачалася насельніцтва, як ў Віцебску, так і ў Наваполацку. А такога не была ніколі раней.

Падобнымі тэмпамі як у нашым раёёне скарачаецца і насельніцтва Пастаўскага раёну. Толькі там пражывае значна больш народу: у нас 22,2 тыс насельніцтва., а ў Пастаўскім 34,6 тыс. нас — больш ў паўтара раза. Таму варта яшчэ назіраць і змяншэнне насельніцтва на 1000 жыхароў, бо ёсць і такая статыстыка.

Так вось тут, калі паглядзець па ўсёй вобласці, то ў сярэднім за апошні год на 1000 жыхароў адбылося −6,8 чалавека, а ў 2015 годзе было толькі −3,6 чалавека — рост вымірання павялічыўся амаль у два разы. А у нашым раёне гэты тэмп вымірання больш абласнога ў два разы -- −13,6 чалавека. Вышэшы тэмп вымірання толькі ва Вушацкім раёне — 14,7 і Бешанковіцкім −14,2.

Варта адзначыць, што такія тэмпы вымірання насельніцтва захоўваюцца ў гэтых раёнах апошнія тры гады. Падобнае становішча і ў іншых раёнах нашага краю. І гэта таксама сведчанне таго, што дэмаграфічная сітуацыя на Віцебшчыне пагаршаецца самымі хуткімі тэмпамі ў краіне. Так дарэчы сітуацыя з насельніцтвам і на Магілёўшчыне.

Паводле: https://vitebsk.belstat.gov.by

Л. Антонаў

Последние новости