Інфармацыя пра COVID-19 зараз кожны аўторак або сераду з’яўляецца на сайце Гарадоцкага райвыканкаму: https://gorodok.vitebsk-region.gov.by.
Пры гэтым за апошнія два тыдні да традыцыйных лічбаў колькасці пазітыўных тэстаў і колькасці ачуняўшых грамадзян дадаліся лічбы пра колькасць чалавек на самаізаляцыі і тых, хто шпіталізаваны.
Так паводле інфармацыі штаба з 7 кастрычніка па 11 лістапада колькасць пазітыўных тэстаў павялічылася з 361 да 749 — больш чым у два разы, бо сталі рабіць больш аналізаў на COVID-19 .
Пры гэтым, калі месяцам раней ачуняўшых было 287 чалавек, то па стану на 11 лістапада — 629.
Такім чынам яшчэ 120 чалавек не ачуняла. І з гэтых 120 чалавек на самаізаляцыі — 94, а шпіталізавана — 29.
Іншай інфармацыі: колькі падключана да кіслароду, а колькі да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх — пакуль няма. Як няма інфармацыі і пра гэтыя прылада ў Гарадоцкай райбальніцы.
Л. Антонаў