haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

28.11.2020 20:46

290 просмотров

0 комментариев

Мяцеліца і прахалода: наступны тыдзень у Беларусі будзе па-сапраўднаму зімовым

Халаднаватае надвор’е ўсталюецца ў Беларусі на наступным тыдні. Мяркуючы па прагнозах сіноптыкаў, снежань пачнецца з сапраўднай зімы.

Практычна ўвесь тыдзень па большай частцы краіны будзе ісці снег, чакаюцца і завеі.

Па начах у сярэднім чакаецца —7...-4 градусы, днём — ад —3 да + 2 градусаў цяпла. Праўда, да наступных выхадных стане крыху цяплей: у нядзелю 6 снежня чакаюцца плюсавыя тэмпературы.

Калі верыць доўгатэрміноваму прагнозу надвор’я, снежань у Беларусі выдасца «мяккім». Моцных замаразкаў не чакаецца, як і вялікай колькасці ападкаў.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

https://euroradio.fm/myacelica-i-prahaloda-nastupny-tydzen-u-belarusi-budze-pa-sapraudnamu-zimovym

Последние новости