haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

11.01.2021 17:14

246 просмотров

0 комментариев

Сіноптыкі паабяцалі рэзкае пахаладанне: у другой палове тыдня над Гарадком да —25°С

Наступны тыдзень у Беларусі па Віцебшчыне адзначыцца прыходам сапраўднай зімы. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

У аўторак уначы —3..-9°С, па паўночным усходзе да —11°С, максімальная днём —4..+1°С.

У сераду, 13 студзеня, ноччу —2..-9°С, днём 0..-6°С.

14 студзеня ўначы па паўночным усходзе месцамі да —14..-15°С.

У пятніцу, 15 студзеня, на працягу сутак —11..-18°С, ноччу ў асобных раёнах да —21°С, па паўднёвым захадзе —9..-10°С.

У суботу ноччу —14..-21°С, у асобных раёнах —22..-25°С; максімальная днём —11..-18°С, па паўднёвым захадзе —9..-10°С.

17 студзеня, у нядзелю, ноччу ад —10°С на паўночным захадзе да —22°С на паўднёвым усходзе Беларусі, максімальная днём —5..-12°С; пераважна на ўсходняй палове краіны ноччу месцамі —23..-25°С, днём у асобных раёнах —13..-15°С.

Пагода ў Гарадку тут: https://6.pogoda.by/26049

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=266474

Последние новости