Пры гэтым па інфармацыі мясцовага штаба па супрацьдзеянні распаўсюджванню інфекцыі, вылечылі ўсяго 1756 чалавек. Або гэта значыць, што ў актыўнай фазе хвароба ў 160 пацыентаў. Тыдзень таму ў рэгіёне было 172 актыўных выпадкаў. Варта нагадаць, што месяцам раней колькасць актыўных выпадкаў была 262, а яшчэ раней — 245.

У амбулаторных умовах на самаізаляцыі ў Гарадоцкім раёне цяпер ад COVID-19 лекуецца 114 чалавек — іх стала нарэшце на 13 чалавек менш. На стацыянары крыху болей стала: было — 45 пацыента, а на 21 студзеня — 46 (+1).
Нагадаем, што рэкордная колькасць на самаізаляцыі была 24 снежня — 223 чалавека, тады і шпіталізавана было 57 чалавек.
Такім чынам са снежня адбылося памяншэнне хворых, як на самаізаляцыі з 223 да 114 чалавек, так і шпіталізаваных ужо тры тыдні менш 50 чалавек. Гэта паводле даных раённага штаба па прадухіленні завозу і распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам.
Л. Антонаў
Паводле інфармацыі: https://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/news_raion-ru/view/rajonnyj-shtab-informiruet-19935-2021/