haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

03.04.2021 22:03

432 просмотра

0 комментариев

Дарогі мікрараёна вуліцы Чкалава будуць добрымі толькі пры новай уладзе? (працяг будзе)

Прапануем вашай увазе сёняшнюю фотасесію з мікрараёна Чкалава, дзе маюцца вуліцы Меліяратыўная, Малышава, Бумагіна, 70 год Кастрычніка, 1-3-я вул. Міра.

Маё дзяцінства і свядомае жыццё прайшло на вуліцы Чкалава, якая раней называлася беларускім словам Весялуха. Гэта вуліца пачала будавацца ў 30-я гады ХХ стагоддзя, калі сялян калектывізавалі. Тут на Чкалава і зараз жыве мае маці і мой брат са сваёй сям’ёй. Таму пытанне дарог па Чкалава і каля яе меня хвалюе увесь час.

Мяркую, што калі не хапіла амаль 27 гадоў зрабіць іх добрымі цяперашняй мясцовай уладзе, то і сёння на гэта мала шанцаў. Ды і тыя ў каго ёсць зараз грошы цяперашняй тутэйшай вертыкалі не дапамогуць.

А вось якая атрымалася фотасесія.

Вуліца Чкалава

Вуліца Меліяратыўная

Вуліца Героя СССР Малашава

Вуліца Героя СССР Рамана (Рувіма) Бумагіна (нарадзіўся ў Гарадку, паўтарыў подзвіг А. Матросава ў Брэслаў (Вроцлаве) 26 красавіка 1945 года)

Вуліца 70 год Кастрычніка

(працяг фотасесііі будзе)

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости