haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

24.05.2022 17:43

837 просмотров

0 комментариев

Калі памрэ Пуцін: акультыст назваў дакладную дату смерці

Філосаф і акультыст упэўнены, што стан здароўя Пуціна хутка моцна пагоршыцца, але перавароту не здарыцца. 98,5% смерць Пуціна адбудзецца пасля вясновага калідора зацьменняў 2023 года.

Ужо ў жніўні 2022 года пачнецца моцнае пагаршэнне здароўя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта распавёў расійскі філосаф і акультыст Андрэй Космач у інтэрв’ю з праваабаронцам Маркам Фейгіным.

Разам з тым акультыст упэўнены, што хоць стан здароўя Пуціна моцна пагоршыцца, але перавароту ў РФ не здарыцца.

«У жніўні пачнецца моцнае пагаршэнне здароўя нашага суверэна, што пацвярджаюць вельмі многія фактары, уключаючы яго натальную карту і так званы салярны гараскоп. Справа ў тым, што мы нават ведаем хвіліну нараджэння суверэна, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю. А са жніўня па канец кастрычніка пачнецца працэс сыходу суверэна ад улады і з улады. Дэ-юрэ ён застанецца прэзідэнтам, а дэ-факта ўся паўната ўлады пяройдзе ў рукі так званага „калектыўнага органа кіравання“, які мы можам назваць Дзяржсавет, што, дарэчы, унесены і ў Канстытуцыю, ён там прысутнічае», — адзначыў Космач.

Ён не ўпэўнены, што гэта падзея стане вядомая шырокай публіцы, — гэта, як звычайна, паспрабуюць схаваць.

«Вось вельмі многія эксперты, аналітыкі лічаць, што ў Расіі магчымы нейкі палацавы пераварот, але, вы ведаеце, на жаль, гэтыя эксперты і аналітыкі выдаюць жаданае за сапраўднае. Вы ведаеце, проста яго, гэты пераварот, няма каму рабіць. Я вам растлумачу, чаму. Усе чыноўнікі, усе алігархі і ўсе сілавікі — гэта драўляныя салдаты Урфіна Джуса, дзе ў ролі Урфіна Джуса выступаў сам расійскі суверэн, — гэта яго дзеці, гэта яго тварэнні, якія зробленыя ім паводле яго падабенства і вобраза. Яны яму адданыя. Але адданасць іх грунтуецца толькі на адным — на страху, і ні на чым яшчэ», — адзначыў Космач.

Паводле акультыста, пасля вясновага калідора зацьменняў 2023 года, поўнага сонечнага зацьмення, якое адбудзецца 20 красавіка 2023 года, і паўценявога зацьмення Месяца, якое адбудзецца 5 траўня 2023 года, «жыццёвы шлях расійскага суверэна завершыцца».

«На сённяшні дзень можна ўпэўнена канстатаваць, што 98,5% гэта (смерць Пуціна. — УНІАН) адбудзецца ў траўні 2023 года. І толькі 1,5% застаецца, што гэтая агонія зацягнецца да жніўня 2023 года», — упэўнены філосаф.

«Сусвет, вышэйшы розум, Бог — можна казаць як заўгодна — невыпадкова выбралі на ролю архітэктара хаосу расійскага суверэна. Бо хто, як не ён, здольны разбурыць тое, што раней здавалася фундаментальным і непарушным, і аб’яднаць тых, каго раней апрыёры лічылася, што аб’яднаць немагчыма...» — робіць выснову акультыст.

Варта адзначыць, што па словах Космача, гэты прагноз складзены трыма лепшымі ў свеце карыфеямі ў галіне мунданнай астралогіі — галіны астралогіі, якая вывучае гістарычныя і культурныя тэндэнцыі, лёсы нацый і вялікіх груп людзей, метэаралагічныя ўмовы і землятрусы і іншыя важныя сусветныя падзеі.

Тут: https://novychas.online/palityka/kali-pamre-pucin-akultyst-nazvau-dakladnuju-datu

Паводле УНІАН

Последние новости