Шматдзетным сем’ям спецыялісты ТЦСАН перадалі саджанцы грушы, маліны, слівы і яблыні рознага тэрміну паспявання. Дзякуючы добрай місіі каталіцкага духавенства працягваецца перадача харчовых набораў сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. Ад асобы гарадакчан, якія атрымалі бязвыплатныя наборы, выказваем падзяку за чуласць і добрыя справы кіраўніцтву «Карытас», уменне падтрымаць тых, хто мае ў гэтым патрэбу.
На сваёй старонцы ў інтэрнэце арганізацыя паведамляе: «Адной з асноўных форм дзейнасці Карытас з’яўляецца аказанне дапамогі дзецям — сіротам, хворым, інвалідам, шматдзетным сем’ям, бяздомным і іншым, якія жывуць у нястачы; арганізацыя адпачынку і аздараўленне дзяцей на тэрыторыі РБ і за мяжой у парадку, устаноўленым заканадаўствам РБ.
Асноўнымі дабрачыннымі праектамі, якія рэалізоўвае і ажыццяўляе Карытас Віцебскай дыяцэзіі, з’яўляюцца:
- Атрыманне і размеркаванне гуманітарных грузаў.
- Дабрачынныя сталовыя ў Віцебску і Глыбокім.
- Калядныя акцыі.
- Хлебапякарны цэх, вырабы якога ішлі на дабрачынныя патрэбы.
- Курсы кампутарнай графікі для маладых інвалідаў.
- Дапамога Сялюцкаму дому-інтэрнату для псіханеўралагічны хворых, якая ўключае ў сябе: пакупка лекаў, мыйных і сродкаў дэзінфекцыі, матрацаў, ложкаў і шмат чаго іншага.
- Дапамога Багушэўскаму дома-інтэрнату для псіханеўралагічных хворых, якая ўключае ў сябе: пакупку прадуктаў харчавання, рамонт корпуса, дапамога ў адкрыцці музычных і мастацкіх гурткоў і шмат чаго іншага.
- Дзіцячы адпачынак за мяжой.
- Праца па праекце «Карытас — Бэтэль», які працуе ў Віцебску, Глыбокім, Мёрах і які накіраваны на маральную, сацыяльную і матэрыяльную падтрымку інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і парушэннямі апорна-рухальнага апарата.
- Цэнтр сацыяльнай дапамогі пры парафіі Святога Антонія ў горадзе Віцебску.
- Дабрачынная сталовая для людзей без пэўнага месца жыхарства.
- Аказанне сацыяльных паслуг людзям сталага веку.
- Духоўнасць і навука супраць СНІДу.
Карытас цесна супрацоўнічае з рымска-каталіцкімі парафіямі Віцебскай дыяцэзіі, а таксама з 13 тэрытарыяльнымі цэнтрамі па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва Віцебскай вобласці, з дамамі састарэлых, з дзіцячымі дамамі, сацыяльнымі прытулкамі для непаўналетніх, з грамадскімі арганізацыямі Віцебскай вобласці (каля 20 арганізацый), якія ўключаюць у сябе анкахворых дзяцей, дзяцей-інвалідаў, дарослых інвалідаў і г.д."