У выданні Journal of the American Geriatrics Society апублікавалі працу, якая пралівае святло на гэты механізм. У прадстаўленым даследаванні ўдзельнічалі каля 160 тысяч жанчын розных рас і з розным жыццёвым вопытам, і праца паказала: высокі ўзровень аптымізму звязваюць з даўжэйшай працягласцю жыцця і з большымі шанцамі перасягнуць лічбу ў 90 гадоў, піша CNN.
Элементы здаровага ладу жыцця таксама ўплываюць на яго працягласць, але ж не так моцна.
Здаровае харчаванне, высокі ўзровень фізічнай актыўнасці, адсутнасць лішняй вагі і звычкі паліць, умеранае ўжыванне алкаголю — усе гэтыя рэчы таксама падаўжаюць жыццё, але аптымізм робіць гэта больш чым у чатыры разы эфектыўнейшым за ўсе гэтыя звычкі.
Гэта не першы выпадак, калі навука сведчыць пра сувязь аптымізму і доўгажыхарства. У 2019 годзе вучоныя высветлілі, што людзі, схільныя да станоўчага мыслення, жывуць у сярэднім на
Аптымізм не азначае, што чалавек ігнаруе стрэсавыя сітуацыі.
Калі здараецца нешта дрэннае, аптымісты проста з меншай верагоднасцю будуць у гэтым вінаваціць сябе і часцей будуць успрымаць праблему як нешта часовае ці нават станоўчае.
Таксама аптымісты лічаць, што яны кантралююць свой лёс і могуць стварыць магчымасці для таго, каб у будучым з імі здарылася нешта добрае.
Вывучэнне блізнят паказала, што наша здольнасць да аптымізму толькі на чвэрць залежыць ад генаў. У астатнім тое, як мы рэагуем на праблемы, — гэта наша заслуга.
На шчасце, аптымізму можна навучыцца.
Адзін з варыянтаў, як гэта зрабіць — уявіць сябе ў такой будучыні, дзе вы дасягнулі ўсяго, чаго жадалі, і дзе вырашаныя ўсе вашы праблемы.
Проста запішыце на працягу 15 хвілін усе вашы дасягненні ў такой будучыні, нібыта яны ўжо здарыліся, і потым на працягу 5 хвілін уяўляйце, як гэта — жыць у такой рэальнасці.
Эксперты кажуць, што калі рабіць такое практыкаванне кожны дзень, яно можа істотна палепшыць вашу здольнасць мысліць станоўча.
Іншыя варыянты — кожны дзень запісваць усё добрае, што з вамі здарылася, ці тыя рэчы, за якія вы сёння ўдзячныя.
Аптымізм падобны да фітнэсу: трэба практыкаваць яго рэгулярна, каб заставацца ў добрай форме. Больш доўгае і шчаслівае жыццё гэтага вартае.
Паводле: https://edition.cnn.com/2022/06/09/health/living-longer-optimist-study-wellness/index.html