haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.07.2022 08:19

1122 просмотра

0 комментариев

Сярод 100-бальнікаў выпускніца з Гарадоччыны! ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 67 чалавек, па рускай мове — 43

ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 67 чалавек (у 2021-м іх было 40), па рускай мове — 43 (летась — 65), піша «Еўрарадыё». Афіцыйныя лічбы агучыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк. Вышэйшы вынік на ЦТ па беларускай мове атрымала навучэнка Бычыхінскай сярэдняй школы ім. І.М. Антонава.

На ЦТ па беларускай мове сёлета зарэгістраваліся больш за 18 000 абітурыентаў (летась было крыху менш). На ЦТ па рускай мове зарэгістраваліся больш за 50,3 тысячы чалавек (у 2021 годзе было больш на паўтысячы).

Вышэйшы вынік на ЦТ па беларускай мове атрымала навучэнка Бычыхінскай сярэдняй школы ім. І.М. Антонава Башмакова Дар’я.

Ёсць нагода павіншаваць нашу зямлячку, яе настаўніцу — Бронскую Святлану Пятроўну і бацькоў з выдатным вынікам.

Пра гэта з фота напісана тут: https://vk.com/public165111063

Паводле: https://budzma.org/news/tst-pa-belaruskay-move.html

Последние новости