haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Общество

01.08.2022 14:30

1408 просмотров

0 комментариев

У Гарадку замест каменкі будуюць новую дарогу. Будзе лепш...

З сярэдзіны ліпеня па вуліцы Інтэрнацыянальная замест гістарычнай каменкі будуюць новую дарогу. Што на ёй зараз пасля двух тыдняў працы?

Каменка з’яўлялася мусіць адным з апошніх кавалкаў старога Гарадка, які напачатку ХХ стагоддзя быў найперш за ўсё габрэйскім мястэчкам. 13 ліпеня ў Гарадку быў пахаваны М.І. Крывічкін, кіраўнік мясцовай габрэйскай супольнасці. Менавіта яго дзед Мендэл-Аўром — Шалом Янкелевіч Крывічкін на пачатку ХХ стагоддзя з напарнікамі рамантаваў каменку.

Пра гэта ўзгадваў сам Марк Іосіфавіч Крывічкін у часопісу «Мішпоха»: http://shtetle.com/Shtetls/gorodok/gorodok.html .

А з 15 ліпеня камунальнікі пачалі працу па ліквідацыі каменкі і пераабсталяванню спуска да Гаражанкі з аварыйным мастом. Гэты спуск у народзе назаваюць «каменка».

Напрыканцы ліпеня, пасля двух тыдняў праца дарожнікаў, наведаў месца былой каменкі, паразмаўляў з пешаходамі і зрабіў некалькі фотаздымкаў на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Мясцовая ўлада на сваім рэсурсе паведамляла, што па просьбе аўтааматараў пачалася праца па паляпшэнню дарогі для вуліцы Інтэрнацыянальная і да яе прылеглых вуліц.

Праз два тыдня працы дарожнікі вывезлі гістарычныя камяні з дарогі, якім мінімум больш стагадоў.

Падумалася, што гэтыя рэліквіі маглі бы набыць аматары даўніны або габрэі, якія наведваюць Гарадок або з іх стварыць каменную кампазіцыю на месцы гета ці дзе яшчэ. Але, дзе цяпер гэтыя камяні і што з імі? Мо чакае той жа лёс, што і паламаныя мацэйвы ў 60-х гадах мінулага стагоддзя — легчы ў падмурак дома...

Сама ж дарога па Інтэрнацыянальнай ўжо засыпана пяском і машыны па ёй могуць рухацца, калі няма моцных дажджоў. А па словах пешаходаў такіх дажджоў было ўжо два, што даводзілася давазіць пясок.

Тым не менш зверху дарожнікі устанаўліваюць бардзюр для тратуара — там, дзе раней былі бетонныя слупы.

Перад дарожнікамі стаіць адказная задача справіцца з узнорам — крыніца, якая прабіваецца на прыканцы спуска, каля дома № 2.

Як праекціроўшчыкі вырашалі гэта пытанне, а дарожнікі зробяць працу, то пабачым. Праўда, калі гэта будзе ніякай інфармацыі няма. Мне думаецца, што для будаўніцтва такога аб’екта мусіць быць пашпарт. Гэта адразу зняла б шматлікія пытанні...

Напрыканцы фота праезда праз аварыйны мост.

Пабачыў, што тут каля маста, дзе няма праезда, магчыма на легкавіку праехаць.

Разыкоўна, але калі хочацца, то магчыма. Мо гэта і правільна. Калі ж адрамантуюць аварыйны мост? Пра гэта ў дзяржаўных СМІ не паведамляецца. Дакладней, казалі што такія намеры ў мясцовай улад

ы ёсьць яшчэ летам ў 2021 годзе. Але, як звычаыйна, праблема ў фінансах. У раёна сродкаў няма, а ці дасць вобласць або сталіца — пытанне...

Леанід Гаравы

Последние новости