Майстэрня «Elen Carotte» прадстаўляе новы варыянт школьнай формы на аснове нацыянальных традыцыяў. Гэта дазваляе захаваць уніфікаванасць знешняга выгляду вучняў, пры гэтым даць магчымасць кожнаму класу або кожнаму дзіцяці ў класе мець індывідуальную адметнасць. Форма ў нацыянальным стылі садзейнічае выхаванню ў вучняў павагі і гонару за сваю школу, дысцыплінаванасці, прывівае пачуццё таварыства і годнасці. Канструктыўнай асаблівасцю формы ад «Elen Carotte» з’яўляецца сістэма «форма расце разам з дзіцем». Гэты эфект дае магчымасць рэгуляваць форму ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце) напрамках. Такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры на кожнага вучня, а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць нераўнамерна. Якасныя матэрыялы і высокія стандарты выканання, прынятыя ў «Elen Carotte», дазваляюць выкарыстоўваць форму на пряцягу некалькіх год. Гэта дае магчымасць мінімізіраваць бюджэтныя затраты бацькоў. Сярэдні кошт за поўную форму — спаднічка/порткі, камізэлька, кашуля з машыннай вышыўкай — каля 150 рублёў. Замовіць форму можна праз сайт kroplia.by ці афіцыйную старонку «Elen Carotte». |
Новости Городка → Общество |
|
05.08.2022 09:05 1132 просмотра 0 комментариев Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі (фота)Майстрыха і мадэльерка Алена Маркоўкая, якая разам з сябрамі стварыла майстэрню вышыванак і нацыянальнай вопраткі «Elen Carotte» і распрацавала лінейку школьнай формы ў нацыянальным стылі. Які кошт і дзе замовіць... |
|
|