Для нашага здароўя вельмі важна, каб у арганізме захоўваўся баланс электралітаў. Гэта рэчывы, якія пераносяць электрычны зарад, калі яны раствораныя ў вадкасці. Электраліты ў крыві — натрый, хларыд калію і бікарбанат — дапамагаюць рэгуляваць функцыі нерваў і мускулаў, падтрымліваць кіслотна-шчолачны баланс у арганізме, а таксама адказваюць за правядзенне электрычных імпульсаў, піша onet.pl.
Падчас патаманіі ў крыві зніжаецца канцэнтрацыя важных элементаў, галоўным чынам натрыю. Гэта адбываецца, калі мы ўжываем шмат вадкасці, у якой мала электралітаў. Напрыклад, такое адбываецца, калі піць занадта шмат вады, але ў
Калі апусташыць паўлітровы келіх з півам, гэта наўрад ці выклікае патаманію, але некалькі літраў піва за кароткі час ужо могуць прывесці да праблем. Гаворка ідзе пра
Калі патаманія звязаная з ужываннем алкаголю, яе лёгка пераблытаць з ап’яненнем. У такім выпадку ў чалавека будзе балець і кружыцца галава, у яго пачнуцца праблемы з маўленнем і каардынацыяй рухаў. Алкагольная інтаксікацыя пройдзе, калі чалавек перастане піць, патаманія ж не пройдзе без дапамогі медыка. Доктар, напэўна, прапіша прыём натрыю, але лепш не піць натрый без кансультацыі з медыкам, бо можна памыліцца з дазіроўкай.
Колькі ж можна піць піва? Калі вы выпіваеце рэдка, варта не перавышаць дозу ў тры паўлітровыя бутэлькі піва. Калі ж вы п’яце больш часта, ваш максімум — дзве паўлітровыя бутэлькі ў дзень. Пры гэтым размова не пра штодзённае спажыванне — рабіце хаця б двухдзённыя перапынкі.