Мапа стану фронту на 29 верасня паводле «Рыбаря»
Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін заявіў сёння ў Маскве, што «па лініі фронту Ліманскі кірунак застаецца самым складаным, але зусім хутка будзе пералом на карысць саюзных сілаў». Франтавыя блогеры нашмат больш песімістычныя.
«УСУ прарваліся ў раёне Стаўкоў і адразаюць Дробышава, — піша WarGonzo. — Прыходзіць экстранная інфармацыя з месцаў, што ... змаглі прарвацца да трасы Торскае—Дробышава ў раёне Стаўкоў, фактычна адрэзаўшы такім чынам Барс-13 („Рускі Легіён“) ад асноўнай трасы. Ідзе жорсткі бой. ... Сітуацыя вельмі цяжкая».
Каля
«Праціўнік наносіць асноўны ўдар пад Ямпалем і на Торскае ... Атакуе буйнымі сіламі пры падтрымцы артылерыі, Хаймарсаў і бранятэхнікі. Сёння будзе вельмі складаная ноч і заўтра вельмі складаны дзень», — піша прапагандыст «Старше Эдды».
«Без перакідання значных падмацаванняў і канцэнтрацыі ўвагі камандавання УС РФ на Ліманскім кірунку існуе сур’ёзная рызыка падзення Лімана і далейшага абвалу абарончых парадкаў УС РФ на заходніх межах «Луганскай Народнай Рэспублікі», — піша іншы блогер, «Рыбарь».
«УСУ падцягнулі дадатковыя сілы і прарвалі фронт у раёне Дробышава — Cтаўкі. Магчыма, варта паставіць пытанне так, каб памяняць нешта ў камандаванні
Украінскае камандаванне паведамляе пра вызваленне населеных пунктаў толькі пасля таго, як над імі ўстаноўлены працяглы кантроль, пра сітуацыю пад Ліманам пакуль ніяк не паведамляе.
Паўночней украінцы стварылі шматлікія плацдармы на левым беразе ракі Аскол і наступаюць ад Лазавой, Купянска ды Двурэчнай у кірунку Баравой і Сватава.
Сватава — райцэнтр на поўначы Луганскай вобласці, да вайны ў ім жыло 16 тысяч чалавек. Расійскія войскі акупавалі горад 6 сакавіка, на
Вызваленне Сватава мела б як стратэгічныя, так і маральныя наступствы.
Гэта быў бы першы вызвалены райцэнтр Луганскай вобласці, якая на сёння амаль цалкам кантралюецца расійскімі войскамі.
У выніку імклівага наступу
5–10 верасня ўкраінская армія вызваліла Балаклею, Купянск, Ізюм і Ваўчанск, а расійскія злучэнні хаатычна адступілі на левыя берагі рэк Северскі Данец і Аскол. У выніку расіянам не ўдалося стварыць надзейнай лініі абароны па гэтых рэках, як яны спадзяваліся, але і ўкраінская армія не заняла з налёту Ліман і Сватава.
Баі рознай інтэнсіўнасці на подступах да гэтых гарадоў працягваюцца ўжо амаль два тыдні.
Адначасова расійскія блогеры і камандзір Аляксандр Хадакоўскі паведамілі, што расійскія войскі пакінулі раней захопленыя пазіцыі ў Мар’інцы і Пясках пад Данецкам.
У той жа час пад Херсонам і Запарожжам працягваюцца пазіцыйныя баі.
Выглядае, што рэзервы расійскага камандавання вычарпаліся, і спадзявацца Расіі застаецца толькі на новых мабілізаваных. Што да Лімана, то можна чакаць, што расійскія часці паспрабуюць прарваць акружэнне.