Гарадоцкі лясгас запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел на тэрыторыі Гарадоцкага раёна ў добраахвотнай акцыі «АДНАВІМ ЛЯСЫ РАЗАМ». Для гэтага Вам трэба звярнуцца ў лясгас ці бліжэйшае лясніцтва і выказаць сваё жаданне. У абумоўлены час, прыбыўшы ў абумоўленае месца, Вы атрымаеце пасадачны матэрыял, прылады працы і дакладныя інструкцыі ад працаўнікоў лясгаса, што і як трэба правільна рабіць. І праз гады зможаце прыходзіць на гэтае месца і любавацца тым, як расце лес, пасаджаны Вашымі рукамі.
Ва ўстанове для падрыхтоўкі і правядзення акцыі створана рабочая група, распрацаваны план мерапрыемстваў. Па традыцыі, прыняць удзел у акцыі, а таксама бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца якімі намаганнямі і працай ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, запрашаюцца ўсе ахвочыя. Да пачатку акцыі будуць падрыхтаваны спецыяльныя аб’екты, дзе кожны зможа ўнесці свой уклад у справу захавання і прымнажэння лясоў.
Калі Вы вырашылі прыняць удзел, то звяжыцеся, калі ласка, з рабочай групай Гарадоцкага лясгаса па тэлефонах
З 8 па 22 кастрычніка запрашаем усіх жадаючых дапамагчы лясгасам Магілёўскай вобласці ў аднаўленні лясоў. Гэтай восенню лясныя культуры тут будуць высажаны на плошчы не менш як 500 га.
Каб прыняць удзел у акцыі, звяртайцеся ў найбліжэйшыя лясгасы і лясніцтвы Магілёўскай вобласці.
Л. Антонаў