haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

17.02.2023 15:55

1209 просмотров

0 комментариев

Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны — 2022» сёння атрымалі тры жыхары Гарадоцкага раёна

На падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама № 64 ад 9.02.2023г. ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» прысвоена 50 жыхарам Прыдзвінскага краю. Упершыню ў гісторыі конкурса з Гарадоччыны званне атрымалі тры чалавека адразу. Сёння адбылася цырымонія ўшанавання.

9 лютага былі падведзены вынікі штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны». Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога досведу.

У апошнія гады звычайна з Гарадоцкага раёна быў адзін лаўрэат конкурса, а за 2022 год ганаровае званне атрымалі тры жыхара у наступных намінацыях.

У намінацыі «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі» — электрагазазваршчык КУВП Гарадоцкага раёна «ДПКіТС» — Канстанцін Мікалаевіч Базыленка.

У намінацыі «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес» — намеснік дырэктара па вытворчасці ТАА «ЛанатэксБел» Гарадоцкага раёна — Сяргей Іванавіч Балабаеў.

У намінацыі «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый» — старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» — Таццяна Анатольеўна Пушкова.

Сёння лаўрэаты ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2022» атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна.

Першы прадстаўнік ад Гарадоцкага раёна — намеснік дырэктара па вытворчасці ТАА «ЛанатэксБел» Гарадоцкага раёна Сяргей Балабаеў.

Годна трымаўся на сцэне і электрагазазваршчык КУВП Гарадоцкага раёна «ДПКіЦС» — Канстанцін

Базыленка.

Пакарыла залу і Таццяна Пушкова — начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, ЖКГ Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Цырымонію ўшаноўвання паказалі ў прамым эфіры на тэлеканалах «Віцебск» і «Беларусь 4 Віцебск».

Паўторы глядзіце: у суботу на тэлеканале «Віцебск» у 13.00 і «Беларусь 4 Віцебск» у 19.00 або ў нядзелю — на тэлеканале «Віцебск» у 15.30.

Л. Антонаў

Фота паводле: garadvest.by

Последние новости