haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

09.01.2016 14:21

1234 просмотра

0 комментариев

На чарговай сэсіі дэпутаты падвялі вынікі і зацвердзілі планы

На мінулым тыдні адбылася 25 чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Пётр Карабач, намеснікі старшыні, адказныя работнікі райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў.

Вяла пасяджэнне старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Зуева.

Слова для дакладу па асноўным пытанні, вынесенаму на парадак дня сесіі, было прадастаўлена старшыні райвыканкама Пятру Пятровічу Карабачу. Ён прадставіў увазе прысутных справаздачу раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2015 годзе і прагнозных паказчыках на 2016 год.

У сваім выступе кіраўнік раёна адзначыў, што ў бягучым годзе забяспечана выкананне паказчыкаў, устаноўленых рашэннем сесіі Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў № 40 ад 24 снежня 2014 года, па прыцягненню прамых замежных інвестыцый, прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, энергазберажэнню і ўводу ў эксплуатацыю жылля. Акрамя таго, арганізацыямі раёна забяспечана выкананне задання аблвыканкама па ўдзельнай вазе запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці, а таксама станоўчая дынаміка сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі.

За студзень-кастрычнік 2015 сярэднямесячная зарплата па раёне склала 4603,9 тыс. рублёў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 на 9,3%. У 2016 годзе прадоўжыцца работа па забеспячэнню жорсткай ўвязкі росту заработнай платы з ростам прадукцыйнасці працы, далейшаму ўкараненню гібкіх сістэм. Паводле прагнозу на 2016 год намінальная сярэднямесячная заработная плата складзе 5365 тыс. рублёў.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя да эканамічна актыўнага насельніцтва на 1 снежня бягучага года склаў 1,1%.

Па выніках працы за 11 месяцаў 2015 тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях склаў 89% да таго ж перыяду 2014 года. Нізкі тэмп росту валавой прадукцыі абумоўлены ў большай ступені зніжэннем тэмпаў росту валавой прадукцыі раслінаводства — 65%. Недаатрымана прадукцыі раслінаводства на суму 49 млрд руб., што дало б 8% тэмпу росту валавой прадукцыі па раёне. З улікам уплыву асноўных фактараў вытворчасці, а таксама фінансавых магчымасцяў вытворцаў, дынамікі цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю і на якія набываюцца сельскай гаспадаркай рэсурсы, прагназуецца, што ў 2016 годзе вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі складзе 536 млрд. руб. або 103%.

За студзень-лістапад выраблена прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах на 208 млрд. рублёў або 104% да ўзроўню 2014 года. Павялічыўся выпуск гатовых кармоў для жывёл, піламатэрыялаў хвойных парод, дранкі драўнянай, каўбасных вырабаў, абутку з верхам з тэкстыльнага матэрыялу.

У бягучым годзе вырабляюць і рэалізуюць інавацыйную прадукцыю тры арганізацыі раёна, асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх з’яўляецца вытворчасць прамысловай прадукцыі. З красавіка бягучага года Цэнтр ўтылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння вырабляе новую інавацыйную прадукцыю «Граніпор», СТАА «Ланатекс» пачало вытворчасць камізэлек, прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак адгружае пітную ваду, вычышчаную станцыяй абезжалезвання. За 11 месяцаў бягучага года адгружана інавацыйнай прадукцыі на 5 млрд рублёў, або 5% да агульнага аб’ёму адгружанай прадукцыі.

Па дадзеных статыстычнай справаздачнасці, за 9 месяцаў 2015 на правядзенне мадэрнізацыі прамысловымі прадпрыемствамі раёна, уключаючы філіялы абласных і рэспубліканскіх арганізацый, выдаткавана больш за 13 млрд рублёў. У 2016 годзе прадоўжыцца работа прамысловага комплексу па павышэнню прадукцыйнасці працы, зніжэння прамежкавага спажывання за кошт рэалізацыі мерапрыемстваў па мадэрнізацыі вытворчасці, правядзенню рэканструкцыі, аптымізацыі рэжымаў працы, тэхнічнага абсталявання, укараненню новых відаў прадукцыі (паслуг), перадавых тэхналогій, выхаду на новыя рынкі збыту. Рэалізацыя гэтых і іншых мерапрыемстваў дасць магчымасць забяспечыць у 2016 эфектыўнае развіццё прамысловага комплексу раёна, нарасціць аб’ёмы выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай коштам, у тым ліку інавацыйнай, павысіць яе канкурэнтаздольнасць.

За 10 месяцаў 2015 аб’ём экспартных паставак па раёне склаў 10 млн дал. ЗША або 80% да аналагічнага перыяду 2014 года. Асноўная прычына — зніжэнне экспартных цэн у сярэднім на 35%: цана рэалізацыі яйкі скарацілася на 20%, малака суцэльнага — на 50%. Пры гэтым фізічныя аб’ёмы экспарту малака ўзраслі на 3,4 тыс. тон, яек — на 5,5 млн штук.

Вартасныя аб’ёмы экспарту ўзраслі пры адгрузцы лесаматэрыялаў на 33%, пластмасавых вырабаў — на 9%.

За студзень-лістапад 2015 года ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 3069 кв. м жылля, што складае 102% да гадавога задання, гэта 27 жылых дамоў, пабудаваных індывідуальнымі забудоўшчыкамі.

Акрамя таго, у раёне пабудаваны жылы дом для сям’і, якая выхоўвае дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, агульнай плошчай 129 кв. м. У 2016 годзе плануецца пабудаваць 4000 кв. м жылля, у тым ліку 40-кватэрны жылы дом па вул. Камсамольская у г. Гарадку агульнай плошчай 1985 кв. м і 2015 кв. м — індывідуальнымі забудоўшчыкамі.

За 9 месяцаў 2015 году мэтавы паказчык па энергазберажэнню склаў мінус 6,5% (гадавое заданне — мінус 6%).
Доля мясцовых відаў паліва ў балансе кацельна-пячнога паліва раёна складае 70% пры гадавым заданні 69%. У 2016 годзе неабходна забяспечыць эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў не ніжэй 1,6 тыс. т.у.п.

У сферы аховы здароўя на рэканструкцыю, капітальныя, бягучыя рамонты за 10 месяцаў 2015 накіравана 808млн. рублёў, на набыццё абсталявання — 113 млн рублёў. Ажыццяўлялася актыўнае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы: праведзена замена сістэмы ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі ў паліклінічнай часткі будынка і іншыя працы. За кошт пазабюджэтных сродкаў установы набыта медыцынскае абсталяванне. Важнай задачай на 2016 год для аховы здароўя з’яўляецца далейшае развіццё платных медыцынскіх паслуг, у тым ліку экспарту медыцынскіх паслуг без зніжэння даступнасці і якасці аказання медыцынскай дапамогі мясцоваму насельніцтву.

У раёне на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне забяспечанасці жыллём моладзі. У бягучым годзе 63 маладыя сем’і палепшылі сваё жыллёвае становішча: 36 сем’яў атрымалі камерцыйнае жыллё дзяржаўнага жыллёвага фонду ў в. Прудок Першамайскага сельсавета, 27 сем’яў — у мікрараёне па вул. Камсамольская.

Прыярытэтнымі задачамі на 2016 год у Гарадоцкім раёне будуць з’яўляцца развіццё аграпрамысловага комплексу, павелічэнне загрузкі вытворчых плошчаў, стварэнне высокапрадукцыйных працоўных месцаў, ўкараненне новых тэхналогій, зніжэнне сабекошту, дыверсіфікацыя і нарошчванне экспарту, прыцягненне замежных інвестыцый, павышэнне эфектыўнасці працы прадпрыемстваў, рост заработнай платы, напаўненне бюджэту дадатковымі даходамі для рэалізацыі сацыяльных праграм.

Другім пытаннем парадку дня значыўся пытанне «Аб выніках выканання бюджэту раёна за 11 месяцаў 2015 года і бюджэце раёна на 2016 год». Пасля грунтоўнага дакладу начальніка фінаддзелу райвыканкама Фёдара Бычака дэпутаты прагаласавалі за зацвярджэнне асноватворнага фінансавага дакумента раёна аднагалосна. Акрамя таго, на мерапрыемстве быў зацверджаны план працы райсавета на наступны год і рашэнне аб усталяванні на тэрыторыі Гарадоцкага раёна мясцовых падатку і збораў і ўкараненне іх у дзеянне.

Вікторыя ЛЯДНОВІЧ.

http://www.garadvest.by/2016/01/sostoyalas-25-ya-ocherednaya-sessiya-rajonnogo-soveta-deputatov/

Пераклад рэдакцыі сайта

Последние новости