haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

11.07.2016 09:11

764 просмотра

0 комментариев

На Гарадоччыне паменела участкаў для галасавання

Рашэннем Гарадоцкага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Гарадоцкага раёна ў выбарчую кампанію ў Палату прадстаўнікоў утворана 28 участкаў для галасавання. Гэта на два ўчасткі менш, чым у мінулагоднюю прэзідэнскую кампанію.

Рашэннем № 635 ад 5 ліпеня Гарадоцкі райвыканкам на тэрыторыі Гарадоцкага раёна ўтварыў 28 участкаў для галасавання. У параўнанні з папярэдняй прэзідэнскай кампаніяй ліквідаваны два ўчасткі для галасавання: Мехаўскі і Газьбенскі.

Адпаведна вёскі ранейшага Мехаўскага ўчастка адыйшлі да Бычыхінскага ўчастка № 10, а пераважная частка вёсак Газьбенскага ўачстка ўвайшла ў Руднянскі ўчастак № 24. Ліквідацыя участкаў у Газьбе і Мехавым выклікана значным змяншэннем выбаршчыкаў на гэтых участках. Пасля ліквідацыі калгасаў і закрыцця школ у Газьбе і Мехавым на тэрыторыі гэтых участкаў у мінулым годзе засталося адпаведна толькі па 83 і 122 выбаршчыка.

У цяперашняй кампаніі самая меншая колькасць выбаршчыкаў будзе на Вярэчскім, Смалоўскім, Марчанскім, Руднянскім, Сцепанавічскім участках для галасавання. На гэтых участках выбаршчыкаў будзе менш 200. Самыя ж вялікія ўчасткі знаходзяцца ў Гарадку: Камсамольскі — каля 2220 выбаршчыкаў і Баграмянаўскі — каля 1900 выбаршчыкаў.

Нагадаем, што ўсяго выбаршчыкаў у Гарадоцкім раёне ў прэзідэнскай кампаніі 2015 года было зарэгістравана 17 845.

Л. Антонаў

Последние новости