haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

02.08.2016 14:32

961 просмотр

0 комментариев

У Гарадоцкай акрузе дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у Палату прадстаўнікоў падалі чатыры жадаючых грамадзяніна.

У Гарадоцкай акрузе ў палатачнай кампаніі 2016 года па стану на 29 ліпеня акруговая камісія атрымала пяць камплектаў дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты. Усяго ў 14 акругаў Віцебшчыны паступіў 81 камплект дакументаў ад 67 прэтэндэнтаў.

Па Гарадоцкай акрузе першым падаў камплект дакументаў Павал Іваноў, 1988 года нараджэння, жыхар г. Гарадка, мэнеджэр па прадажам у прыватнага прадпрымальніка. Самы малады прэтэндэнт вылучаны з’ездам Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Яшчэ два жадаючых таксама вылучаны сваімі партыямі. Гэта Максім Лыхалат, 1983 г.н., жыхар Гарадка, галоўны спецыяліст землеўпарадкавальнай службы Гарадоцкага райвыканкаму, член КПБ. А таксама Валера Сямашка, 1950, кіраўнік фізічнага выхавання аграрнага каледжа Віцебскай ветакадэміі, член БПП, які пражывае ў в. Лужасна Віцебскага раёна.

Вылучэнцам ад улады з’яўляецца чацвёрты прэтэндэнт, Віктар Міраш, 1965 г.н., першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка, беспартыйны. Спадар Міраш прадставіў дакументы на вылучэнне кандыдатам, як ад працоўных калектываў, так і падпісныя лісты на вылучэнне шляхам подпісаў выбаршчыкаў.

Прадстаўнікі апазіцыйных структур Віцебшчыны па стану на 29 ліпеня дакументы на рэгістрацыю не прадставілі і ініцыятыўныя групы па вылучэнню не рэгістравалі.

2 жніўня камісія вызначыцца з парадкам праверкі падпісных лістоў за Віктара Міраша і да 11 жніўня правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у палатачнай кампаніі па Гарадоцкай акрузе № 21.

Л. Антонаў

Последние новости