haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

02.05.2017 17:25

208 просмотров

0 комментариев

Кондрусевич выступил с острой речью перед идеологами, напомнив про автозаки, и спросив: «А судьи кто?»

Речь митрополита прозвучала в Академии управления при президенте. Митрополит Минско-Могилевский, архиепископ Тадеуш Кондрусевич участвовал в мероприятии в рамках программы повышения квалификации для руководителей главных управлений, отделов идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкомов, горисполкомов, райисполкомов и местных администраций районов, курирующих вопросы религий и национальностей.

Его доклад под названием "Взаимодействие католической Церкви и государства в наше время«был озвучен во вторник в полдень в Минске — в Академии управления при президенте. Как стало известно «Салiдарнасцi», журналистов на мероприятии не было. От слушателей последовало несколько вопросов, в том числе о вероятности визита Папы Франциска в Беларусь, однако сам доклад не стал поводом для серьезной дискуссии для присутствующих чиновников.

Фото Радыё Свабода

Предлагаем избранное из выступления.

— У аснове адносін Касцёла і дзяржавы знаходзяцца словы Хрыста: «Богу — Богава, а цэзару — цэзарава». Адсюль і галоўны прынцып вучэння Касцёла аб аўтаноміі рэлігіі і палітыкі, Касцёла і дзяржавы. Такая норма ў большасці краін свету ўспрымаецца як агульнапрынятая.

— Усё гэта не азначае ўзаемнай ізаляцыі Касцёла і дзяржавы, бо яны, хоць і рознымі спосабамі, аднак служаць тым самым людзям. Агульнае дабро з’яўляецца платформай для плённых узаемаадносін Касцёла і дзяржавы.

— Прызнаючы аўтаномію дзяржавы, Касцёл, які з Божага ўстанаўлення з’яўляецца ахоўнікам і гарантам маральнасці, пакідае за сабой права на маральную ацэнку яе дзейнасці ў галіне захавання правоў чалавека і збаўлення душ.

— У наш час адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавамі рэгулююцца шляхам канкардатаў або спецыяльных пагадненняў, падпісаных двума суб’ектамі міжнароднага права — Апостальскім Пасадам і канкрэтнай дзяржавай. Галоўная сутнасць такіх пагадненняў у тым, што яны на міжнародным узроўні вызначаюць правы і абавязкі бакоў.

Ужо шмат гадоў у Беларусі вядуцца размовы пра падпісанне такога пагаднення паміж Апостальскім Пасадам і нашай краінай. Абодва бакі зацікаўлены ў гэтым. Аднак, яшчэ далёка не ўсе праблемы, звязаныя з падрыхтоўкай такога пагаднення, вырашаны, хоць мы спадзяёмся на прагрэс у гэтай важнай справе.

Падпісанне такога дакумента дасць новыя магчымасці ў выкананні місіі Касцёла ў нашай краіне ў адпаведнасці з кананічным правам і традыцыяй Касцёла. Такі дакумент таксама будзе спрыяць павышэнню іміджа Беларусі на міжнароднай арэне.

— Свет з вялікім задавальненнем прыняў рашэнне нашай краіны пра пяцідзённы бязвізавы ўезд для грамадзян 80 краін. Гэта своечасовае рашэнне, якое сведчыць аб імкненні да большай адкрытасці і развіцця сяброўскіх адносін з іншымі краінамі.

Аднак бязвізавы рэжым не ўлічыў такую катэгорыю турыстаў як святары. Кожны святар мае абавязак штодня цэлебраваць Імшу. У Беларусі замежныя святары па-ранейшаму павінны атрымліваць на гэта дазвол ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Для гэтага дыяцэзіяльная Курыя павінна за месяц падаць адпаведны пакет дакументаў.

Але немагчыма загадзя ведаць пра ўсіх святароў, якія захочуць наведаць Беларусь як турысты. Такі святар прыходзіць у касцёл і просіць дазвол у пробашча цэлебраваць святую Імшу. Што павінен рабіць пробашч? Паводле закону — адмовіць.

Складваецца парадкасальная сітуацыя, калі замежны святар можа прысутнічаць на Імшы як вернік, але, калі стане па іншы бок алтара і ўзначаліць літургію, адначасова ён становіцца парушальнікам закону. У якім жа святле замежны святар будзе распавядаць пра Беларусь за мяжой?

Калі мы хочам, каб за намі замацаваўся пазітыўны імідж, гэту норму трэба як мага хутчэй адмяніць, бо яна не адпавядае патрабаванням часу. Я не ведаю ніводнай краіны ў свеце, дзе існуе падобная норма, калі замежны святар павінен прасіць дазвол ва ўлады на цэлебрацыю святой Імшы.

— Вялікую занепакоенасць выклікае патрабаванне некаторых аддзелаў ідэалогіі прадстаўляць праграму навучання Катэхізісу ў нядзельных школах і спісы дзяцей, якія іх наведваюць. Гэта ні што іншае, як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Касцёла і неадпаведнасць закону аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый.

Якая мэта такіх патрабаванняў? Праверыць прававернасць навучання дзяцей? Дазвольце спытаць: «А суддзі хто?» Хто з супрацоўнікаў ідэалагічных аддзелаў скончыў каталіцкі, праваслаўны, юдэйскі, мусульманскі ці пратэстанцкі ўніверсітэт?

— Бяспека грамадзян, нашых вернікаў, падчас святочных масавых набажэнстваў важная для ўсіх, як Касцёла, так і дзяржавы. Аднак сітуацыя, якая ўзнікла сёлета падчас святкавання Вялікадня ў Мінску, зусім не спрыяла настрою галоўнага хрысціянскага свята. Першае, што пабачыла святочная Пасхальная працэсія, выходячы з катэдральнага касцёла, гэта спецаўтамабіль ля яго ўваходу — так званы «аўтазак».

Відавочная прысутнасць гэтых спецаўтамабіляў на далейшым шляху працэсіі стварала настрой напружанасці, недаверу да народа, які мірна праслаўляў ўваскрослага Хрыста.

Митрополит Тадеуш Кондрусевич — в хвосте очереди на проверку документов

Лера Василькова

http://gazetaby.com

Што такое канкардат і чаму яго не падпісалі?

Радыё Свабода ўзяла каметар па гэтых пытаннях у гісторыка і палітоляга Анатоля Сідарэвіча

«Канкардат (ад лацінскага concordatum — пагадненьне) гэта дамова між дзяржавай і Ватыканам, у якім фармулююцца адносіны між дзяржавай і каталіцкай царквой на тэрыторыі дадзенай дзяржавы, тлумачыць Свабодзе гісторык і палітоляг Анатоль Сідарэвіч. Ён сумняецца, што ў цяперашніх умовах Беларусь можа заключыць такую дамову бяз згоды Масквы:

Анатоль Сідарэвіч

«Канкардат заключыць немагчыма, таксама як немагчыма, каб Лукашэнка запрасіў папу Рымскага ў Беларусь. Лукашэнка як кіраўнік дзяржавы можа запрасіць кіраўніка дзяржавы Ватыкан. Але для таго, каб папа Францішак прыехаў у Беларусь як галава каталіцкай царквы, патрабуецца згода тае царквы, якая мае ў гэтай краіне большасьць. А большасьць у Беларусі мае экзархат праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Выяўляецца, кіраўнік дзяржавы ня можа запрасіць галаву іншай дзяржавы бяз згоды маскоўскага патрыярха.

Так і з канкардатам: і Менск мо рады б заключыць, і Ватыкан мо рады б заключыць канкардат, але бяз санкцыі маскоўскага патрыярха Лукашэнка канкардат не заключыць. Тут або праваслаўная царква будзе кіраваная ў Беларусі, таксама як ва Ўкраіне, дзе яна не аўтаномная, але з шырокімі правамі, сваім сынодам і сваім аддзелам зьнешніх царкоўных зносін, або як цяпер — экзархат. Мітрапаліта нам прыслала Масква — нават не грамадзяніна Беларусі.

Гэтыя размовы пра канкардат даўно былі, сьціхалі і зноў пачыналіся, але бяз згоды Данілавага манастыра, рэзыдэнцыі Маскоўскага патрыярха, ніякага канкардату ня будзе. Патрыярх Кірыл — прыхільнік тэорыі і практыкі „рускага міру“, таму ён ня пойдзе на тое, каб Беларусь заключыла канкардат з Ватыканам, ня дасьць на гэта згоды».

Паводле Сідарэвіча, канкардат — ня проста сымбалічнае пагадненьне, а строгі юрыдычны дакумэнт — Ватыкан жа мае больш як тысячагадовыя дыпляматычныя традыцыі. Але ўмовы канкардату могуць быць спрыяльнымі не для ўсіх вернікаў:

«Беларусы добра памятаюць канкардат 1925 году між Ватыканам і Польскай Рэспублікай. Гэты канкардат быў надзвычай шкодны беларусам і ўкраінцам, у тым ліку беларускім і ўкраінскім каталікам. Канкардат заключаецца дзеля спрыяньня каталікам, але якім каталікам?

Напрыклад, мяне цікавіць пытаньне: калі быў нейкі праект канкардату, якія там артыкулы прадугледжаныя адносна грэка-каталіцкай царквы? Вядома, што Ватыкан не прызначае біскупа для беларускіх грэка-каталікоў, толькі каб не раздражняць Маскву. Калі Ватыкан будзе заключаць канкардат зь Менскам, ці асьмеліцца Ватыкан уключыць адпаведныя артыкулы і надаць грэка-каталіцкай царкве ў Беларусі юрыдычны статус, герархічную завершанасьць, паставіць біскупа? Бо калі няма біскупа, няма царквы!

А Масква ніколі ня згодзіцца, каб Ватыкан паставіў у Беларусі біскупа і стварыў юрыдычна завершаную грэка-каталіцкую царкву. А Ватыкан будзе абачліва глядзець, каб не раздражняць Маскву, бо ў яго і ў Расеі інтарэсы ёсьць. У Расеі ж таксама няма грэка-каталіцкай царквы, Ватыкан не асьмельваецца там прызначыць самастойнага біскупа».

http://www.svaboda.org

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст