haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

11.07.2017 11:47

3097 просмотров

4 комментария

У Гарадоцкім райвыканкаме чарговае прызначэнне чалавека з Віцебскага раёна — на пасаду намесніка старшыні райвыканкаму

На чэрвеньскім кадравым дні ў старшыні Віцебскага аблвыканкаму Мікалая Шарснёва на пасаду намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкаму была зацверджана Марына Здольнікава. Гэта трэццяе прызначэнне ў Гарадоцкі райвыканкам з Віцебскага раёна за апошнія два гады.

Нагадаем, што ў чэрвені 2015 года на пасаду старшыні Гарадоцкага райвыканкаму быў прызначаны Пётр Карабач, які раней паспяхова ўзначальваў сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Віцебскім раёне. Потым у студзені 2016 года на пасаду начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму быў прызначаны з Віцебскага раёна Уладзімір Навічонак. Варта адзначыць, што і аб’яднаны Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж узначаліў Уладзімір Шыцько, які шмат гадоў кіраваў Лужаснянскай гімназіяй пад Віцебскам, а перад назначэннем працаваў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Прэс-служба Віцебскага аблвыканкаму так пракаментавала назначэнне новага намесніка Марыны Здольнікавай у Гарадоцкі райвыканкам: «Раён для яе новы — перш Марына Анатольеўна больш за дзесяць гадоў узначальвала аддзел культуры Віцебскага райвыканкама. У Гарадоцкім раёне неабходна актыўна выкарыстоўваць турыстычны патэнцыял, развіваючы інфраструктуру азёрнага рэгіёну. Старшыня аблвыканкама даручыў новаму кіраўніку надаць асаблівую ўвагу развіццю сфер аховы здароўя і адукацыі, што важна для дэмаграфіі і прывабнасці прыгранічнага раёна.»

Варта адзначыць, што мусіць апошні раз у Гарадку Марына Здольнікава была ў лютым на выніковай калегіі ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкаму на якой прысутнічаў і намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік.

Менавіта з гэтай калегіі і прадстаўлена фота новага намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкаму Марыны Здольнікавай з віцебскай раёнкі «Жыццё Прыдзвіння». Іншых фотаздымкаў пра новага старшыню ў сацыяльных сетках намі не выяўлена, а на старонцы Гарадоцкага райвыканкаму яе партрэта яшчэ няма.

На фота: удзельнікі выніковай калегіі, у цэнтры — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага райвыканкама Марына Здольнікава.

Л. Антонаў

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: