haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

05.12.2017 11:17

1594 просмотра

0 комментариев

Лукашэнка: Усебеларускі з’езд 1917 года прадэманстраваў каштоўнасці, значныя і для цяперашняга дня

Першы Усебеларускі з’езд 1917 года прадэманстраваў каштоўнасці, значныя і для цяперашняга дня. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні Аляксандра Лукашэнкі, якое ён накіраваў гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі «Падзеі 1917 года ў гістарычным лёсе Беларусі», паведамляе БелТА.

Прывітанне зачытаў удзельнікам канферэнцыі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

«Падзеі 1917 года спрыялі імкненню беларусаў жыць у сваім доме. Ідэя самавызначэння Беларусі, якая ішла знізу, ад ініцыятывы народных мас, выразілася ў скліканні I Усебеларускага з’езда.

Гэты народны сход прадэманстраваў найважнейшыя каштоўнасці, значныя для нас і да цяперашняга дня: сваю дзяржаву, яе сацыяльны характар і той факт, што толькі народ, яго воля, калектыўны розум і лідары могуць стаць сапраўднай крыніцай незалежнасці», — гаворыцца ў прывітанні.

«Звяртаючыся на Усебеларускіх народных сходах да меркавання тых, хто сваёй працай стварае нашы багацці, бачым і другі ўрок гісторыі нашай дзяржаўнасці: толькі адзінства ўсіх нас, усяго нашага беларускага народа з’яўляецца гарантам выбару і захавання самастойнага шляху развіцця», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

На Усебеларускім з’ездзе ў 1917 годзе выразна прагучала фундаментальная ідэя — стварэнне свайго ўніверсітэта. «Сёння мы яшчэ больш разумеем, што без адукацыі, без навукі мы не зможам умацаваць незалежнасць нашай дзяржавы. Бо асноўная яе мэта — стварэнне не толькі матэрыяльных, але і духоўных асноў для развіцця Чалавека», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

***

Першы Усебеларускі з’езд прайшоў у Мінску 5–17 снежня 1917 года ў гарадскім тэатры. Ён быў скліканы Вялікай беларускай радай, на яго сабраліся беларускія палітычныя дзеячы з усіх губерняў, а таксама прадстаўнікі беларускамоўных паветаў Ковенскай і Віленскай губерняў. У З’ездзе ўзялі ўдзел 1872 дэлегаты. Старшынёй быў абраны кіраўнік Беларускай вайсковай рады Янка Серада, у будучыні першы старшыня Рады БНР.

З’езд абвясціў права беларускага народа на незалежнасць і самавызначэнне, а таксама на дэмакратычны ўрад.

З’езд абраў Раду, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партыяў. Бальшавікі разагналі з’езд, але працэс абвяшчэння незалежнасці быў запушчаны. Праз тры месяцы, 25 сакавіка 1918 года, была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Ці з’явіцца ў Мінску памятная шыльда пра Першы ўсебеларускі з’езд? Дрыга пакуль упіраецца


https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст