haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

26.01.2018 07:02

2676 просмотров

9 комментариев

Лукашэнка абавязаў «дармаедаў» плаціць цалкам за датаваныя дзяржавай паслугі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёньня дэкрэт № 1. У ім прадугледжаныя захады для спрыяньня занятасьці насельніцтва, паведамляе БелТА. «Гэты дэкрэт можа стаць косткай у горле ўлады». Першыя рэакцыі на дэкрэт № 1

З 1 студзеня 2019 году беспрацоўныя працаздольныя беларусы будуць плаціць поўную цану за датаваныя дзяржаваю паслугі. Канкрэтны пералік такіх паслуг даручана вызначыць ураду.

У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб зборы з працаздольных непрацуючых грамадзянаў падатку для фінансаваньня дзяржаўных выдаткаў, так званага падатку на дармаедзтва. Асобы, якіх раней прызналі платнікамі гэтага збору, вызваленыя ад яго выплаты.

Кіраўнік краіны абавязаў урад усталяваць прагнозныя паказьнікі ў галіне садзейнічаньня занятасьці насельніцтва. Будзе створаны пералік тэрыторый з напружанай сытуацыяй на рынку працы.

Мясцовыя органы ўлады будуць забясьпечваць індывідуальную працу з грамадзянамі на месцах дзеля іх працаўладкаваньня і рэсацыялізацыі асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця.

«Гэты дэкрэт можа стаць косткай у горле ўлады». Першыя рэакцыі на дэкрэт № 1

А яна такая: «Аляксандар Лукашэнка падпісаў сёньня дэкрэт № 1 па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва. Што пра яго думаюць былыя ўдзельнікі „маршаў недармаедаў“ і эканамісты?

У дакумэнце, сярод іншага, гаворыцца, што з 1 студзеня 2019 году беспрацоўныя працаздольныя беларусы будуць аплачваць датаваныя дзяржавай паслугі па іх поўнай цане. Канкрэтны пералік такіх паслуг даручана вызначыць ураду. Разам з тым дэкрэт адмяняе „дармаедзкі збор“.

Камэнтуючы новы дэкрэт, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў карэспандэнту Свабоды, што „ўлады ўсё ж адступілі“.

„Але, каб захаваць твар, і прыдумана, каб чалавек, які ня мае працы, аплачваў паслугі дзяржавы. Я думаю, што рэалізаваць гэта на практыцы будзе складана. Што гэта азначае? Калі дзеці ходзяць у школу, то чалавек мусіць за гэта плаціць? Ці калі нехта ня можа аплаціць паслугі ў паліклініцы, то будзе паміраць на вуліцы? Кожная такая сытуацыя можа стаць інфармацыйнай нагодай. Як раней пісалі пра „маршы недармаедаў“. І гэты дэкрэт можа стаць косткай у горле ўлады, якой яна можа моцна папярхнуцца“.

Гомельскі блогер Максім Філіповіч лічыць, што новы дэкрэт „паглыбляе праблему“.

„Мала таго, што ў чалавека няма даходу, дык ён мусіць плаціць яшчэ за нешта больш? Гэта абсурд“.

Эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што гэты дэкрэт можа прывесьці да яшчэ большых непаразуменьняў, чым папярэдні дэкрэт № 3.

„Пакуль няма нічога новага адносна таго, хто будзе гэтым „дармаедам“. Мэтадалёгія не акрэсьленая. І калі зноў пачнуць выстаўляць такія рахункі для так званых „дармаедаў“, то гэта будзе яшчэ адзін спускавы кручок народнага гневу“.»

Раней паведамлялася, што дэкрэт зазнаў «карэнную рэканструкцыю», але ў чым яна палягала, не ўдакладнялася.

Аляксандар Лукашэнка патрабаваў абнавіць дэкрэт № 3 да 1 кастрычніка. У сакавіку ён пастанавіў прыпыніць на год дзеяньне дэкрэту пасьля масавых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне, але пазьней заявіў, што не адмовіўся ад «падатку на дармаедаў». Ад чыноўнікаў гучалі розныя прапановы для абнаўленьня дэкрэту, у тым ліку супярэчныя Канстытуцыі.

https://www.svaboda.org/a/28998407.html

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1815 26.01.2018 08:16 @ [ нет имени ]

    Новым законом легче дармоедов вычислить,сами придут.Только бы теперь президент на уступки не пошёл.Всё правильно делают.Этот закон стоит поддерживать.

    1. #1819 26.01.2018 19:11 @ [ нет имени ]

      Да, стоит поддержать. Тогда народ скорее прозреет, каких он пиявок имеет вместо правительства и быстрее поднимет вас на вилы, твари провластные)

  • #1816 26.01.2018 11:19 @ [ нет имени ]

    Больше власти чиновникам. Ходите и просите, плачте, что нет денег. На Совмин и исполкомы всю ответственность переносит наш однажды избранный...

    1. #1821 26.01.2018 19:14 @ [ нет имени ]

      Идут года, десятилетия... Схема не меняется

  • #1817 26.01.2018 11:22 @ [ нет имени ]

    Ну.да.закон не плохой,но на местах он как" дышло".

    1. #1820 26.01.2018 19:13 @ [ нет имени ]

      Ну а когда введут обязательное анальное зондирование по субботам - будите жаловаться, что у проктолога руки холодные?

    2. #1823 26.01.2018 19:37 @ [ нет имени ]

      О что очереди

  • #1818 26.01.2018 17:15 @ [ нет имени ]

    Не поможет. Рабочие места отобрали, зарплаты отобрали, пенсии, пособия и стипендии отобрали, теперь вот квартиры решили отбирать. И кого туда будут заселять? Китайцев?

  • #1822 26.01.2018 19:33 @ [ нет имени ]

    во-во. ЦАР хороший, а боярине -- плохие... Колхозная мафия в айтишный век может только в болото вести, демонстрируя пока безнаказанно свое МРАКОБЕСИЕ...