haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

01.02.2018 20:01

5215 просмотров

6 комментариев

ТОП-10 даходаў кандыдатаў з Гарадоччыны, якія ідуць у дэпутаты Гарадоцкага райсавета: большасць мела больш 1000 рублёў у месяц

Самая цікавая інфармацыя, якую даведаюцца выбаршчыкі пры галасаванні пад час кампаніі ў мясцовыя Саветы, гэта інфармацыя аб даходах кандыдатаў за 2016 год.

«Гарадоцкі веснік» 19 студзеня надрукаваў інфармацыю аб кандыдатах, якіх зарэгістравала Гарадоцкая раённая камісія ў мясцовай кампаніі ў Гарадоцкі райсавет. Па выніках рэгістрацыі на 31 выбарчую акругу зарэгістраваны 31 кандыдат. Гэта значыць, што ў кампаніі адсутнічае альтэрнатыва і выбаршчыкам давядзецца вызначацца: ці «за», ці «супраць» кандыдата. Мяркую, што і ў сельсаветах Гарадоччыны альтэрнатыва амаль адсутнічае. А гэта прамое сведчанне якія у нас «выбары», наколькі яны цікавы выбаршчыкам, прадпрымальнікам, апазіцыі. І ў рэшце-рэшт паказчык уплывовасці на наша жыццё такіх Саветаў.

З прадстаўленай інфармацыі для выбаршчыкаў цікавы даходы кандыдатаў, якія яны пазначылі за 2016 год. Варта адзначыць, што калі кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка ставіў задачу давесці да канца 2017 году сярэдні заробак да 500 даляраў, а ў нашым эквіваленці — 1000 рублёў, то 19 кандыдатаў пераўзышлі гэты рубеж па даходах, яшчэ 7 падыйшлі ў 2016 годзе да яго вельмі блізка. І толькі 5 будучым дэпутатам гэтую мяжу варта будзе дасягнуць пад час кадэнцыі 28 склікання.

На першым месце па даходах стаіць Слепаў Аляксандр, начальнік Гарадоцкага РЭС філіяла РУП «Віцебскэнерга, па Праўдзінскай акрузе № 14 з агульным даходам за 2016 год 24324,35 рублёў, што больш 2000 рублёў у месяц.

На другім месцы з вельмі блікім даходам Мукамол Алёна, начальнік разлікова-касавага цэнтра № 8 «Белаграпромбанка», па Камуністычнай акрузе № 8 з агульным даходам — 22202,37 рублёў.

На трэццім месцы Міроненка Аляксей, начальнік Гарадоцкага цэха Шумілінскага занальнага вузла электрасувязі РУП «Белтэлекам», па Малышаўскай акрузе № 12 і мае даход — 21658,33 рублёў.

На чацвёртым месцы — Савіцкі Вячаслаў, начальнік Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям, па Цэнтральнай акрузе № 3 і мае даход — 19 668,73 рублей.

На пятым месцы, саступіўшы зусім мала начальніку з МНС Зуева Святлана, старшыня Гарадоцкага райсавета, яка балатуецца па новай для сябе акругі — Віраўлянскай № 21 і мае даход у 19 517, 18 рублёў.

На шостым месцы Аўтухоў Васіль, начальнік Гарадоцкага райгаза, па Даўгапольскай акрузе № 20 з агульным даходам — 18 946,, 38 рублёў.

На сёмым месцы Бярозка Анфія, старшыня Пальмінскага сельсавета, па Кабішчанскай акрузе № 29 з даходам — 16974,07 руб..

На восьмым месцы на маленькай адлегласці ад шостага месца Якушэвіч Сяргей, дырэктар Гарадоцкага лясгаса, па Езярышчанскай акрузе № 18 з даходам — 16826,92 рубля.

На дзевятым месцы Маркоўскі Аляксей, першы намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкаму, па Сабалеўскай акрузе № 6 з даходам — 15758,52 рублёў.

А замыкае ТОП-10 Сарачынскі Юрый, намеснік дырэктара Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа па Баграмянаўскай акрузек № 2 з даходам — 15 726, 75 рублёў.

Акрамя гэтых з ТОП-10 кандыдатаў яшчэ 9 мелі даходы больш 1000 рублёў у месяц і, як адзначалася вышэй, яшчэ 5 кандыдатаў спынілася ў мяжы 1000 рублёў, маючы за год па 10500 — 11900 рублёў.

А найменшыя даходы маюць кандыдаты са сферы культуры: Палцінка Алёна, дырэктар Межанскага ДК, па Межанскай акрузе № 23 — 4587,50 і Іваноў Дзмітрый, культарганізатар Езярышчанскага ДК па Ленінскай акрузе № 18 — 4216,46 рублёў. Колькі гэта атрымліваецца ў месяц — палічыце самі... Ды яшчэ параўнайце з заробкам прафесійных хакеістаў.

Леанід Гаравы

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: