haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Политика

08.04.2018 09:28

901 просмотр

0 комментариев

Макей: Немагчыма легчы спаць у СССР, а прачнуцца ў еўрапейскай краіне

Кіраўнік Міністэртсва замежных справаў Уладзімір Макей даў вялікае інтэрв’ю тэлеканалу Euronews. Само інтэрв’ю выйшла 24 сакавіка, а перад гэтымі выходнымі тэкст гутаркі з’явіўся на сайце МЗС.

Фота БЕЛТА

Як вынікае з інтэрв’ю, Макей задаволены развіццём адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам цягам апошніх двух гадоў. У 2016 годзе з нашай краіне знялі большасць еўрапейскіх санкцыяў, да таго ж ЕС удвая павялічыў дапамогу Беларусі ў рамках розных праграмаў.

«Што датычыць санкцыяў... Мяркую, што мы рухаемся наперад, павольна, але нязменна. Большая частка абмежавальных захадаў была, як вы згадалі, адмененая ў 2016 годзе. У двухбаковым парадку засталіся толькі некаторыя санкцыі. Перадусім, гэта эмбарга на гандаль зброяй. Гаворка пра гандаль спецыфічнай вайсковай тэхнікай, але не аб экспарце наагул, і гэта істотна», — адзначыў міністр замежных справаў.

Апроч таго Макей сказаў, што беларускі бок разумее «адчувальнасць» для ЕС некаторых унутрыпалітычных працэсаў у нашай краіне, але дыялог у гэтым кірунку працягваецца.

«Калі існуюць нейкія адчувальныя тэмы — смяротная кара ці іншыя пытанні, — я мяркую, што нашы партнёры мусяць улічваць канкрэтныя акалічнасці, умовы, сітуацыю тут, у нашай краіне», — сказаў Макей.

Ён дадаў, што «немагчыма легчы спаць у Савецкім Саюзе, а прачнуцца ў цалкам еўрапейскай дэмакратычнай дзяржаве».

Кіраўнік МЗС адказаў і на пытанні аб узаемаадносінах беларускіх уладаў са сваімі палітычнымі апанентамі. Ён заявіў, што з нагоды святкавання 100-годдзя БНР дзяржава «працягнула сваім апанентам руку», аднак «ёсць людзі, якія працягваюць захоўваць неканструктыўную пазіцыю ў дачыненні да ўладаў», сказаў ён. Пры гэтым Макей заявіў, што арышты апазіцыйных лідараў напярэдадні Дня Волі былі звязаныя нібыта з парушэннем закону, здзейсненага раней.

Былі закранутыя і пытанні ўзаемадзеянняў Беларусі і Расіі. Паводле Макея, Беларусі не пагражае «украінскі сцэнарый»

«Мы не баімся рэалізацыі ўкраінскага сцэнара ў Беларусі. Мы крыху адрозніваемся ад украінцаў і ніколі не дапусцім той сітуацыі, якая мела месца ва Украіне».

Адносіны з Расіяй Уладзімір Макей характарызуе як добрыя.

«Не думаю, што Расія хацела б арганізаваць у Беларусі нешта падобнае да ўкраінскага сцэнара, што яны захочуць так зрабіць. Гэта не ў іх інтарэсах. Мне ўяўляецца абсурдным нават абмеркаванне гэтых гіпатэтычных рэчаў», — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

http://euroradio.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст